Вы тут

Імерэтынскі шафран, або «Смачна есці» ад аксамітак


Мода існуе на ўсё, нават на кветкі, але аксаміткі, вядомыя большасці з нас як «бархатцы», з'яўляюцца шчаслівым выключэннем з правілаў, застаючыся па-ранейшаму любімчыкамі гаспадынь прысядзібных участкаў.


За­крут­кі з ак­са­міт­ка­мі.

Яно ж, аднак, цалкам вытлумачальна. Гэтыя кветачкі не толькі ўсё лета ды восень радуюць вока, але і бароняць грады ад нашэсця непажаданых «гасцей», такіх як цыбульная муха, шашолка, бульбяная нематода. Праўда, далёка не ўсе, нават самыя спрактыкаваныя, агароднікі ведаюць, што аксаміткі — гэта яшчэ і выдатная прыправа да мяса, рыбы, а таксама страў з агародніны. Дарэчы, імерэтынскі шафран, які ўваходзіць у склад знакамітай прыправы хмелі-сунэлі, ёсць не што іншае, як высушаныя і здробненыя кветачкі аксамітак. Пры дабаўленні ў стравы імерэтынскі шафран надае ім не толькі залацістае адценне, але і незвычайны, вытанчаны фруктовы смак. А калі вы хочаце здзівіць сваіх дамачадцаў і гасцей не проста смачнымі, а суперсмачнымі закруткамі з кансерваваных агуркоў або памідораў, то не забудзьцеся ў час нарыхтовак пакласці на дно кожнага слоіка пялёсткі аксамітак, і тады, будзьце ўпэўненыя, сапраўды атрымаецца «смачна есці»!

Наталля РУЖЫЦКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».