Вы тут

Школьны музей і фарміраванне светапогляду чалавека


Даўно збіралася выказаць такое сваё меркаванне: ні гучнасць назвы, ні плошча экспазіцыі, ні тэрмін існавання, ні тэма, ні прысвячэнне, ні розныя іншыя акалічнасці не гарантуюць музею таго, што забяспечыць яму пазіцыя заснавальніка, гаспадара. Асаблівая палярнасць назіраецца ў стане школьных музеяў, якіх у маёй калекцыі налічваецца нямала. Некаторыя з іх, рэалізуючы самыя смелыя ідэі, выпраменьваюць нешта такое, пра што іншыя нават не мараць. Для ілюстрацыі тут вельмі падыходзіць музей сярэдняй школы ў пасёлку Гудагай.


Эпі­зод по­бы­та­вай сцэн­кі «Вяс­ко­вая сям'я ў зі­мо­вы ве­чар».

Не малады, але і не стары — заснаваны больш чым дзесяць гадоў таму, па кірунку — гісторыка-краязнаўчы, якіх большасць, па плошчы — чвэрць сотні квадратных метраў пад адным памяшканнем, на якое ўскладзены тым не меней тры ролі адразу: экспазіцыйнай залы, кабінета для падрыхтоўкі юных экскурсаводаў і тэатральнай студыі.

Этнаграфічны збор музея сам па сабе традыцыйны (прадметы побыту прамінулага часу), але прадстаўлены досыць нетрадыцыйна — супрацоўнікі музея (так трэба называць гэтых вучняў) паставілі па ўласным сцэнарыі побытавую сцэнку, у якой праз дзеянні і дыялогі герояў паказаны не толькі прадметы штодзённага вясковага ўжытку 1950-х гадоў, але і варункі і клопаты таго часу. Літаральна за імгненні прастора кабінета-музея ператвараецца ў сцэну і глядзельную залу, а экскурсаводы — у артыстаў. І вось Агнеса Кошчыц у ролі маці прасуе бялізну драўляным прасам, Аляксандр Жалток у ролі бацькі штось вымярае вялізным драўляным цыркулем, Мікіта Вішнеўскі, дзядуля, таўчэ ў ступцы зерне, Вераніка Лапшэвіч, бабуля, збівае масла, Вікторыя Мілешка, малодшая дачка, гуляе з самаробнымі лялькамі, Павел Казлоўскі, сын, уваходзіць у хату з каромыслам на плячы... Кіраўнік музея Марыя Карлаўна Васілёнак упэўнена, што побытавая сцэнка «Вясковая сям'я ў зімовы вечар» можа выкарыстоўвацца настаўнікамі ўстаноў адукацыі Астравецкага раёна, а таксама суседніх Ашмянскага і Смаргонскага для знаёмства з мясцовымі традыцыямі, хатнім убраннем і асаблівасцямі ранейшай тутэйшай мовы — ад дыялектаў да спосабу вымаўлення імён. А гэта ўжо, між іншым, сапраўдная навукова-асветніцкая дзейнасць.

Вучні, якія займаюцца ў гуртку экскурсаводаў, прымаюць удзел у краязнаўчых даследаваннях і самі ствараюць тэксты экскурсій. Праводзяцца яны для школьнікаў сваёй і іншых школ, мясцовага насельніцтва і гасцей, арганізацый-шэфаў і ўсіх ахвотных. Экскурсійных груп дзве — малодшая, якая працуе першы год, і старэйшая, якая мае, як кажуць, напрацаваны голас.

А хросным бацькам тут лічыцца былы вучань Адам па прозвішчы Мальдзіс, жыццю і дзейнасці якога адведзены ў экспазіцыі асобны стэнд.

Слухаючы пра Гудагай — вёску і станцыю на першай каляі Лібава-Роменскай, пра абраз Маці Божай Гудагайскай і іншыя цікавосткі,
зайздрошчу таленту непасрэднасці ў складанні і агучванні аповедаў.

— Мэта сённяшняй экскурсіі — паказаць, якія шырокія магчымасці мае нават школьны музей у фарміраванні светапогляду чалавека, — гаворыць Арына Лаўрэцкая.

Міжволі задумваешся: ці шмат мы ведаем экскурсаводаў, словы якіх праходзяць не толькі праз вушы?

Святлана ВОЦІНАВА

Загаловак у газеце: Мінулае... з тэатральным ухілам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.