Вы тут

Грошы затрымаліся ў «сетках»


Кіраўнікі Міністэрства прамысловасці і буйных беларускіх кампаній зрабілі справаздачу ў Генеральнай пракуратуры па пытаннях скарачэння знешняй пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці і вяртання валютнай выручкі ў краіну.


На нарадзе з удзелам генеральнага пракурора Аляксандра Канюка прысутнічалі кіраўнікі найбуйнейшых экспартаарыентаваных кампаній краіны: «Белнафтахіма», МТЗ, МАЗа, «Белшыны», «Мінаблмясамалпрама». На парадку дня — абмеркаванне сістэмных парушэнняў у дзейнасці беларускіх вытворцаў па кіраванні тавараправоднымі сеткамі, якія застаюцца адной з асноўных крыніц знешняй пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці.

Аляксандр Канюк нагадаў удзельнікам нарады аб даручэнні Прэзідэнта трымаць на пастаянным кантролі згаданыя пытанні. Генпракурор падкрэсліў, што спецыялісты падышлі да выканання гэтага даручэння шматвектарна. Ужо распрацаваны метадычныя рэкамендацыі, накіраваныя на выключэнне рызык нявыплаты, у абарону інтарэсаў беларускіх прадпрыемстваў. Не абышлося без шэрагу крымінальных спраў. Таксама наладжана міжнароднае супрацоўніцтва. У мэтах ліквідацыі выяўленых парушэнняў толькі ў першым паўгоддзі сёлета пракурорамі быў вынесены 51 акт нагляду, 61 чалавек быў прыцягнуты да дысцыплінарнай адказнасці, 13 — да матэрыяльнай. Дзякуючы гэтаму, у гаспадарчы абарот прадпрыемстваў атрымалася вярнуць суму, эквівалентную 100 млн долараў ЗША.

«Гэтае пытанне вельмі сур'ёзнае — на ўзроўні бяспекі краіны. Але разам з тым сума пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці ўсё яшчэ вельмі вялікая — каля 500 млн долараў. Гэтая нарада і тая, што адбудзецца на наступным тыдні ў Маскве, дзе мы будзем гутарыць з прадстаўнікамі тавараправодных сетак, дасць магчымасць лепш зразумець сітуацыю», — растлумачыў журналістам Аляксандр Канюк.

Паводле яго слоў, пракуратура не выпускае з-пад увагі тое, што ў бізнесе бываюць розныя рызыкоўныя сітуацыі. «Але, калі гаворка ідзе аб здзелцы, якая заключаецца з мэтай махлярства, калі рызыкі становяцца карупцыйнымі, то справа набывае іншы кірунак, — падкрэсліў генеральны пракурор.

На яго погляд, адна з праблем — адсутнасць кантролю з боку прадпрыемстваў за сваімі суб'ектамі тавараправодных сетак. Часта іх дзейнасць не звязана з палітыкай прадпрыемстваў. «Нам трэба расказваць пра гэта. А кампаніі ўжо выбудуюць сваю сістэму кантролю», — рэзюмаваў Аляксандр Канюк.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Мікалай Снапкоў, намеснік дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Андрэй Уцюрын, старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч, намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Уладзімір Кухараў і прадстаўнікі шэрагу міністэрстваў.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».