Вы тут

Музей друку адкрыўся ў Гомелі


Усе друкарні і рэдакцыі газет Гомельскай вобласці прынялі ўдзел у зборы экспанатаў для музея друку, які адкрыўся ў абласным цэнтры.


Га­лоў­ны рэ­дак­тар га­зе­ты «Го­мель­ская праў­да» Сяр­гей Бяс­па­лы дру­куе так,  як гэ­та ра­бі­лі 100 га­доў та­му.

— Новая экспазіцыя музея пакажа вытокі нашай памяці, — адзначае начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Ірына Даўгала. — Мы зможам вярнуцца ў мінулае, дакрануцца да яго. Цяпер не толькі ў архівах і на інтэрнэт-рэсурсах мы зможам бачыць, як некалі ажыццяўляўся друк газет і іншай паліграфічнай прадукцыі.

Гамяльчане і госці горада цяпер на свае вочы могуць пабачыць абсталяванне, якое зусім нядаўна, гадоў трыццаць таму, яшчэ актыўна выкарыстоўвалася, а сёння заняло пачэснае месца сярод музейных экспанатаў. Рарытэтамі сталі ручная друкавальная машына, прэсы, наборныя касы з рэаламі... З дапамогай аналагічных прылад сто гадоў таму пачынала друкавацца і «Звязда». Сёння тэхналогію першай паловы XX стагоддзя можна паспрабаваць паўтарыць і самому выканаць ручны набор аўтарскага экзэмпляра тэксту пры дапамозе шрыфту, які складаецца з люстраных друкаваных знакаў — літар. Ці, выкарыстоўваючы ручны прэс, атрымаць адбітак з лінагравюры.

У экспазіцыі таксама прадстаўлены ўнікальныя дакументы і фатаграфіі, калекцыя стацыянарных і партатыўных пішучых машынак, а таксама своеасаблівыя «біяграфіі» газет рэгіёна.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Друк сыходзіць у гісторыю

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.