Вы тут

Настаўнікі і выкладчыкі Наваполацка перасядуць на веласіпеды


Настаўнікі і выкладчыкі ўстаноў адукацыі Наваполацка 22 верасня перасядуць на веласіпеды. Чакаецца, што карысны ва ўсіх сэнсах спосаб перасоўвання падтрымае не адна сотня работнікаў адукацыі.


Такім чынам педагогі вырашылі паказаць сваім вучням і студэнтам, што самі яны ў добрай фізічнай форме, а веласіпеды існуюць не толькі для юнакоў. Акцыя пройдзе ў межах Еўрапейскага тыдня мабільнасці, каб падтрымаць магчымасці менш шкоднага ўзаемадзеяння з навакольным асяроддзем. Іншыя мерапрыемствы тыдня, скіраваныя на моладзь, — Дзень жывой вуліцы, заняткі «Дзеці ў руху», флэшмоб «Горад, зручны для жыцця», конкурс мастацкіх блакнотаў «Транспарт будучыні» і дзіцячай творчасці «Азбука дарог», акцыя «Трамвайны вагон» — прыцягваюць увагу менавіта да тэмы экалагічнага транспарту. На гэту пятніцу запланавана і акцыя «Велаздорава» Полацкага дзяржуніверсітэта, паведамілі ў Наваполацкім гарвыканкаме.

Святлана БАРЫСЕНКА

Загаловак у газеце: Дай дарогу веласіпеду!

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Цяльцам не варта расслабляцца.

Адукацыя

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі імідж настаўніка, усебаковае развіццё студэнтаў педагагічных ВНУ і новыя праекты.

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.