Вы тут

У Віцебскай вобласці грыбнікоў шукаюць не першыя суткі


А аматарак журавін уначы занесла да возера Чортава

У трох раёнах Віцебскай вобласці не першыя суткі шукаюць грыбнікоў, якія заблудзілі.


Паводле інфармацыі абласнога ўпраўлення МНС, пенсіянераў, якія згубіліся ў лясных масівах 18 і 19 верасня, шукаюць у Шаркаўшчынскім, Ушацкім і Гарадоцкім раёнах. Ратавальнікі рэкамендуюць грыбнікам выконваць простыя правілы: не адпраўляцца ў лес у адзіночку, надзяваць зручныя, яркія, непрамакальныя вопратку і абутак, узяць з сабой компас, тэлефон, ваду, лекі, нож, запалкі. Неабходна таксама паведаміць сваякам або знаёмым пра меркаваны маршрут і час вяртання. Калі заблудзілі — нельга панікаваць. Пры наяўнасці тэлефона трэба набраць нумар службы МНС альбо міліцыі. Калі апынуліся ў лесе без тэлефона, галоўнае — выйсці да людзей. Важнымі арыенцірамі будуць лініі электраперадач, прасекі і сцяжынкі. Выявіўшы любы з гэтых аб'ектаў, неабходна ісці ўздоўж яго.

Жыхаркі Гродна выправіліся ў лес не ў грыбы, а ў ягады. І таксама заблудзілі і правялі ноч у прыгранічнай зоне. Як паведамілі ў Дзяржаўным пагранічным камітэце, тры жанчыны 20 верасня адправіліся ў пагранічную зону для збору журавін. Ужо ўвечары, сабраўшы поўныя кошыкі, яны зразумелі, што страцілі арыенціроўку на мясцовасці, і патэлефанавалі знаёмым з просьбай аб дапамозе, якую тыя своечасова перанакіравалі на пагранічны пост. Сувязь з жанчынамі, якія, як высветлілася, знаходзіліся каля возера Чортава, падтрымлівалі з дапамогай мабільнай сувязі. Раніцай 21 верасня вайскоўцы пагранпаста, пагранічнай камендатуры «Парэчча» сумесна з ратавальнікамі і міліцыяй непадалёк ад вадаёма знайшлі ўсіх трох аматарак лясных ягад.

А вось лёс зніклага ў суботу 16 верасня ў Белавежскай пушчы 10-гадовага хлопчыка, якога шукаюць некалькі соцень людзей, на момант падрыхтоўкі матэрыялу заставаўся нявызначаным...

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Культура

У Нясвіжы як у Парыжы

У Нясвіжы як у Парыжы

Радзімазнаўства. Адрасы пісьменства.

Калейдаскоп

Анамальнае надвор'е райцэнтра Акцябрскі. Калі пячэ па-беларуску

Анамальнае надвор'е райцэнтра Акцябрскі. Калі пячэ па-беларуску

Гутарка пра надвор'е, лічу, — геніяльная вынаходка. 

Эканоміка

Каб фінансы працавалі. У што лепш укласці беларускія рублі

Каб фінансы працавалі. У што лепш укласці беларускія рублі

Адукаваныя людзі загадзя плануюць свой паток фінансаў, размяркоўваючы іх па перспектыўных напрамках, тым самым забяспечваючы сабе нябеднае жыццё.