Вы тут

Вызначаны пераможцы конкурсу «Залатое пяро «Белай Русі» — 2017»


Днямі грамадская арганізацыя «Белая Русь» узнагародзіла пераможцаў і прызёраў уласнага конкурсу «Залатое пяро». За пяць гадоў існавання ў конкурсе прынялі ўдзел больш за 7 тысяч маладых людзей, а ў 2017-м свае работы даслалі больш за 1500 чалавек.


— Конкурс праходзіў у тры этапы — раённы, абласны і рэспубліканскі. Ужо на апошнім туры засталося 96 твораў, з якіх мы выбіралі пераможцаў, — расказаў намеснік старшыні рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» Аляксандр ШАЦЬКО. — Нашай асноўнай мэтай было прыцягненне юных журналістаў да актыўнай сацыяльна-палітычнай дзейнасці. Работы вельмі цікавыя, і іх аўтараў заўважаюць галоўныя рэдактары газет, бяруць працаваць у якасці карэспандэнтаў.

У намінацыі «Беларусь вачамі дзяцей» — гэта конкурс друкаваных матэрыялаў аб культурна-гістарычнай і духоўнай спадчыне Беларусі для ўдзельнікаў ва ўзросце ад 12 да 17 гадоў — 1-е месца заняў Ілья Руткевіч. У намінацыі «Сямейны альбом» — конкурсе мастацкай фатаграфіі, якая адлюстроўвае каштоўнасць сямейных традыцый і сувязі пакаленняў — найлепшым стаў Аляксей Капшуль. У намінацыі «Твой погляд» — конкурсе відэапраектаў, якія асвятляюць праблемы падрастаючага пакалення беларусаў, — перамагла Таццяна Ятчук. У намінацыі «Журналістыка ХХІ стагоддзя» — конкурсе даследчых эсэ, якія змяшчаюць у сабе індывідуальныя ўражанні і меркаванні аўтара на тэму праблем і тэндэнцый развіцця сучасных СМІ, — 1-е месца дасталася Марыі Фядзюшкінай.

«Я, як настаўнік-філолаг, у першую чаргу павінна паказваць добры прыклад для сваіх вучняў. Тады дзеці, ідучы ўслед за сваім настаўнікам, будуць бачыць, што можна і трэба скараць новыя вяршыні, імкнуцца да ўдасканалення, — лічыць трэцяя пераможца ў намінацыі «Журналістыка ХХІ стагоддзя», выкладчык беларускай мовы і літаратуры сталічнай сярэдняй школы №21 Галіна СТРАЛЬЧУК. — Мая работа — гэта яшчэ адна ступень у асабістым жыцці і, вядома, прафесійным. У першую чаргу сваю перамогу трэба прысвяціць сям'і, а таксама другой сям'і — школе і вучням».

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Сям'я, краіна, моладзь

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».