Вы тут

У БДЭУ прайшоў Х Міжнародны эканамічны форум маладых навукоўцаў


На мі­ну­лым тыд­ні ў БДЭУ прай­шоў юбі­лей­ны Х Між­на­род­ны эка­на­міч­ны фо­рум ма­ла­дых на­ву­коў­цаў. Сё­ле­та на яго пры­еха­ла больш за 60 удзель­ні­каў з Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі і Укра­і­ны.


Фота: anti-malware.ru

Уво­гу­ле за гэ­тыя дзе­сяць га­доў у фо­ру­ме паў­дзель­ні­ча­ла больш за 1500 ма­ла­дых на­ву­коў­цаў з 12 кра­ін. Мно­гія з іх ужо прай­шлі да­стат­ко­ва сур'­ёз­ны шлях у на­ву­цы, атры­ма­лі пры­знан­не і ста­лі на­ву­ко­вы­мі кі­раў­ні­ка­мі. На роз­на­ка­ля­ро­выя стуж­кі, якія су­стра­ка­юць гас­цей фо­ру­му на ўва­хо­дзе, на­не­се­ны ім­ёны бы­лых удзель­ні­каў, якія змаг­лі за гэ­ты час аба­ра­ніць кан­ды­дац­кія ды­сер­та­цыі і атры­маць ад­па­вед­ную сту­пень. Сё­ле­та да іх да­да­лі яшчэ ча­ты­ры но­выя стуж­кі з ім­ёна­мі ма­ла­дых кан­ды­да­таў на­вук.

На­чаль­нік упраў­лен­ня эка­но­мі­кі іна­ва­цый­най дзей­нас­ці Мі­ніс­тэр­ства эка­но­мі­кі Бе­ла­ру­сі Дзміт­рый КРУП­СКІ на ад­крыц­ці фо­ру­му пад­крэс­ліў: "На на­шых ва­чах мя­ня­ец­ца свет. Па сва­ім маш­та­бе гэ­тыя пе­ра­ме­ны цал­кам су­па­стаў­ныя з ты­мі, што ад­бы­ва­лі­ся два-тры ста­год­дзі та­му, пад­час пра­мыс­ло­вай рэ­ва­лю­цыі. І гэ­тая асаб­лі­васць су­час­най эпо­хі, яе пе­ра­ход­ны ха­рак­тар, на­клад­вае но­выя за­да­чы на эка­на­міч­ную на­ву­ку".

Ся­род асноў­ных па­дзей фо­ру­му — па­нэль­ная дыс­ку­сія "На­ву­ка, біз­нес і дзяр­жа­ва: па­ра­лель­нае раз­віц­цё ці рэа­лі­за­цыя стра­тэ­гіі wіn-wіn?", ін­тэр­ак­тыў­ная на­ву­ко­ва-прак­тыч­ная вы­ста­ва, май­стар-клас і круг­лыя ста­лы.

На­дзея АНІ­СО­ВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.