Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем пра выступленне беларускіх дзяўчат на чэмпіянаце Еўропы па валейболе, падводзім вынікі чарговага тура чэмпіянату краіны па футболе і выступленняў беларускіх клубаў у баскетбольнай і гандбольнай Лігах чэмпіёнаў.


1. На чэмпіянаце Еўропы па валейболе беларускі атрымалі дзве перамогі на папярэднім этапе і выйшлі з групы. У нядзелю нашы дзяўчаты завяршалі выступленне ў Тбілісі матчам з гаспадынямі турніру, дзе адолелі іх без страты ачкоў, не прайграўшы ні адной партыі, — 3:0. Сёння ў першай стадыі плэй-оф наша зборная згуляе з камандай Чэхіі — трэцяй у групе «D».

Адзначым, што пасля трох матчаў адразу дзве беларускі (Анжаліка Барысевіч і Ганна Каліноўская-Гюнгер) уваходзяць у топ-10 чэмпіянату па эфектыўнасці гульні на блоку.

Нагадаем, жаночая зборная Беларусі на другім чэмпіянаце Еўропы запар выйшла ў вырашальную стадыю.
У 2015 годзе ў Ротэрдаме каманда заняла дзявятае месца.


2. Баскетбалісты «Цмокі-Мінск» атрымалі перамогу над кіеўскім «Будзівельнікам» у першым матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў. У дамашнім паядынку мінчанам прыйшлося нялёгка — на працягу трох чвэрцяў яны былі ў ролі даганяючых. Аднак у чацвёртым перыядзе «драконы» здолелі выйсці наперад і дамагліся перамогі — 69:64. Самым выніковым у складзе пераможцаў стаў Дэвід Кравіш, у актыве якога 17 ачкоў.


3. Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова ў другім туры Лігі чэмпіёнаў на выездзе прайграў французскаму «Пары Сен-Жэрмен». Першая палова сустрэчы засталася за гаспадарамі — 15:14, а скончыўся матч з лікам 32:28 на карысць французаў.

Наступны паядынак групавога этапу Лігі чэмпіёнаў Брэсцкі гандбольны клуб правядзе 30 верасня. Дзеючыя чэмпіёны Беларусі дома згуляюць супраць венгерскага «Веспрэма».


4. Завяршыліся матчы 23-га тура чэмпіянату краіны па футболе. Салігорскі «Шахцёр» выйшаў у лідары чэмпіянату, адцясніўшы з першага месца мінскае «Дынама». Салігорцы перайгралі «Іслач» з буйным лікам 4:0. Мінскія дынамаўцы ў гасцявым матчы з брэсцкім «Дынама» саступілі з мінімальным вынікам — 0:1. Барысаўскі БАТЭ на сваім полі ўчыніў разгром «Слуцку» — 6:0. «Гомель» з «Дняпром» згулялі ўнічыю — 0:0, з такім жа вынікам скончылася сустрэча «Мінска» і «Віцебска». «Славія» перамагла «Крумкачоў» — 3:1, «Гарадзея» была мацнейшая за «Нафтан» — 2:0, «Нёман» саступіў «Тарпеда-БелАЗ» — 0:1.

Становішча ў групе лідараў: «Шахцёр» — 53 ачкі, «Дынама» (Мінск) — 52, БАТЭ — 51.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Сярод найлепшых

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.