Вы тут

На Міншчыне наладжана новая вытворчасць


У Старых Дарогах, што на Міншчыне, адбылося адкрыццё беларуска-ўкраінскага прадпрыемства — сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «БЕЛТРЫБА». Гэта першы і адзіны ў краіне завод па вытворчасці тармазных калодак і накладак.


Першапачаткова тут планавалася выпускаць дэталі толькі для абслугоўвання кар'ерных самазвалаў «БелАЗ». Аднак заснавальнікі вырашылі расшырыць наменклатуру прадукцыі: наладзіць вытворчасць тармазных калодак для Мінскага метрапалітэна і Мінскага трактарнага завода, а ў першым паўгоддзі 2018-га — для Беларускага завода легкавых аўтамабіляў «БелДжы». Для рэалізацыі праекта ў цэху пастаўлена дадатковае абсталяванне, павялічаны сумы інвестыцый, падоўжаны тэрмін дзеяння інвестыцыйнага дагавора.

Па стане на 15 верасня гэтага года ўкладанні ў стварэнне вытворчасці тармазных калодак склалі 1 800 000 долараў ЗША.

Пробная партыя прадукцыі прайшла выпрабаванні, сфарміраваны заказ да канца года для ААТ «БелАЗ» у памеры 500 тыс. рублёў. Акрамя таго, у жніўні 2017-га прынята рашэнне на свабодных плошчах прадпрыемства арганізаваць выпуск цеплавых экранаў для аўтамабіляў «БелДжы».

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Першае і адзінае ў краіне

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.