Вы тут

Беларускі голас не згубіцца ў сусветным аркестры


Больш як 2 млн 100 тысяч чалавек зарэгістраваліся на сайце ХІХ Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў, які пройдзе ў Сочы з 15 па 21 кастрычніка. Але з улікам таго, што колькасць удзельнікаў абмежаваная 20 тысячамі чалавек, конкурс сярод ахвотных склаў 100 чалавек на месца!


У дэлегацыю Беларусі на сусветным фестывалі ўвайшло 300 чалавек ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў: гэта прадстаўнікі студэнцкага актыву з 27 ВНУ, маладзёжных грамадскіх арганізацый (Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Лігі добраахвотнай працы моладзі, Беларускай асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА, Беларускай рэспубліканскай скаўцкай асацыяцыі), Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, рабочая моладзь, а таксама ветэраны маладзёжнага руху, якія прадстаўлялі нашу краіну на сусветных маладзёжных фестывалях у Маскве, на Кубе і ў Венесуэле.

Як падкрэслівае начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Таццяна СІМАНОЎСКАЯ, нашы дэлегаты будуць на свяце не проста гасцямі ці староннімі назіральнікамі. Прэзідэнтам перад імі пастаўлена задача — як мага больш расказаць пра нашу краіну і пра тое, што робіцца ў Беларусі ў інтарэсах маладых людзей, пра нашу маладзёжную палітыку. Таму яны стануць актыўнымі ўдзельнікамі панэльных дыскусій, круглых сталоў, будуць выступаць з дакладамі і прэзентацыямі. Абапіраючыся на папярэднюю праграму фестывалю, кожны мог вызначыцца з найбольш блізкім яму кірункам: ад культуры і адукацыі да навукі, экалогіі, працаўладкавання моладзі і міжнароднай бяспекі.

Між іншым, паколькі 2017 год аб'яўлены ў Расіі годам экалогіі, арганізатары спадзяюцца абысціся на фестывалі ўвогуле без папяровых носьбітаў, што для сучаснай моладзі, уласна кажучы, зусім не праблема. А яго сімвалам абраны рознакаляровы рамонак (сімвал фестывалю ў Маскве 1985 года), які сведчыць аб пераемнасці традыцый і сувязі пакаленняў. Але галоўным яго элементам сталі каляровыя пікселі як знак адзінства моладзі ўсяго свету ў інфармацыйную эпоху.

Падчас VІ Сусветнага фестывалю моладзі ў Маскве ў 1957 годзе быў утвораны сусветны хор удзельнікаў фестывалю, а гэтым разам плануецца стварэнне сусветнага сімфанічнага аркестра. У першы дзень фестывалю ў Маскве адбудзецца міжнародны парад-карнавал студэнцтва. Асноўныя ж мерапрыемствы будуць праводзіцца ў сочынскім Алімпійскім парку. У Лядовым палацы адбудуцца цырымоніі адкрыцця і закрыцця фестывалю. На Алімпійскай плошчы «Медалс Плаза» ўстановяць сцэну для культурнай праграмы. Галоўны Медыяцэнтр прыме ўдзельнікаў навукова-адукацыйнай і дзелавой праграмы, тут жа разгорнецца маладзёжны Экспацэнтр, пройдуць выставы і кінапаказы. «Адлер-арэна» стане сцэнай для ўдзельнікаў Сусветнага маладзёжнага сімфанічнага аркестра, у «Ледзяным кубе» адкрыецца танцавальная акадэмія. На трасе «Сочы аўтадрома» будуць праходзіць спартыўныя турніры.

Заяўкі на ўдзел у сочынскім фестывалі паступілі з больш чым 180 краін свету.

Надзея НІКАЛАЕВА

nikalaeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.