Вы тут

У ПВТ прайшоў Нацыянальны адбор на Сусветную алімпіяду робатаў


У Парку высокіх тэхналогій прайшоў Нацыянальны адбор на Сусветную алімпіяду робатаў. Больш за дзвесце юных талентаў ва ўзросце ад 6 да 25 гадоў сабраліся ў бізнес-інкубатары ПВТ, каб прадэманстраваць свае веды і ўменні.


Сусветная алімпіяда робатаў — найбуйнейшая міжнародная пляцоўка, якая дазваляе маладым удзельнікам з усяго свету прадэманстраваць свае веды ў прыкладной матэматыцы, фізіцы і праграмаванні. Спаборніцтвы, у якіх удзельнічае больш за 20 тысяч чалавек з 60 краін свету, праводзяцца ўжо трынаццаты год запар. Сёлета мерапрыемства пройдзе 10—12 лістапада ў сталіцы Коста-Рыкі — Сан-Хасэ.

На ўзровень сусветнага першынства дапускаюцца толькі самыя годныя прадстаўнікі нацыянальных зборных краін. Для вызначэння найлепшых з найлепшых, тых, хто будзе прадстаўляць дзяржаву на сусветнай арэне, кожны год праводзяцца нацыянальныя адборы. Спаборнічаюць у наступных катэгорыях: Rеgulаr, Ореn Саtеgоrу, WRО Fооtbаll і Аdvаnсеd Rоbоtісs Сhаllеngе.

Пераможцамі ў Rеgulаr Еlеmеntаrу (сярод дзяцей да 12 гадоў) стала каманда «Аксіёма 2», у Rеgulаr Junіоr Hіgh (сярод школьнікаў 13—16 гадоў) — «Цэнтаўра». Каманды набралі максімальную колькасць балаў з магчымых — 165 і 470 адпаведна. У катэгорыі Rеgulаr Sеnіоr Hіgh (17—19 гадоў) вызначылася каманда «Волат», якая набрала 85 ачкоў. Пераможца ў WRОFооtbаll — каманда «РБ 002» — разграміла саперніка з лікам 9:0.

Пераможцы ў катэгорыях Аdvаnсеd Rоbоtісs Сhаllеngе і Ореn Саtеgоrу стануць вядомыя праз некалькі дзён. «У іх былі невялікія памылкі. Таму мы вырашылі даць час для дапрацоўкі праектаў», — растлумачыў Вадзім Кручкоў, член журы, спецыяліст па сувязях з грамадскасцю «Школы робататэхнікі».

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Хто паедзе ў Сан-Хасэ?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».