БРСМ пачаў прымаць заяўкі ад кандыдатаў у валанцёры ІІ Еўрапейскіх гульняў.
Старт кампаніі дадзены на маладзёжным форуме «ДаброFеst». Падаць анкеты маладыя людзі могуць як у друкаваным, так і ў электронным выглядзе на сайце гарадской арганізацыі ГА «БРСМ». Адбор кандыдатаў будзе праводзіцца на працягу гэтага навучальнага года, для іх арганізуюць навучальныя заняткі па розных напрамках спартыўнага валанцёрства. Як адзначылі ва ўпраўленні спорту і турызму Мінгарвыканкама, у правядзенні ІІ Еўрапейскіх гульняў будуць задзейнічаны 11 спартыўных аб'ектаў сталіцы, плануецца прыцягнуць каля 6 тысяч валанцёраў.
Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.