Вы тут

Бізнесмены Беларусі і ААЭ шукалі новыя магчымасці для кааперацыі


У Мінску бізнесмены Беларусі і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў шукалі новыя магчымасці для кааперацыі падчас трэцяга пасяджэння беларуска-эмірацкага дзелавога савета.


Як адзначыў старшыня Беларус-кай гандлёва-прамысловай палаты (БелГПП) Уладзімір Улаховіч, у дзвюх краін ёсць усе магчымасці для павелічэння тавараабароту. «Наш гандаль сёння складае каля 30 млн долараў. Пры гэтым імпартны партфель ААЭ ацэньваецца ў 246 млрд. Перад намі велізарныя перспектывы, бо на дзяржаўным узроўні ўстаноўлены канструктыўныя адносіны. Зараз задача бізнесу ў тым, каб іх капіталізаваць і атрымаць рэальны вынік», — растлумачыў Уладзімір Улаховіч.

На яго думку, у магчымых напрамках эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін асаблівае месца займае мадэрнізацыя і ўкараненне новых тэхналогій у айчынны прамысловы сектар, машынабудаванне. «Безумоўна, уяўляюць цікавасць і інвестыцыі ў беларускі аграрны сектар і вытворчасць прадуктаў харчавання, паколькі арабскія партнёры фактычна татальна іх імпартуюць», — лічыць кіраўнік БелГПП.

Ён таксама заўважыў, што арабскія партнёры перажывалі на глабальным рынку складанасці ў сувязі з падзеннем коштаў на нафту. Таму яны працуюць над дыверсіфікацыяй бюджэту. «Яны хочуць ствараць сумесныя вытворчасці. Магчыма, спачатку гэта будуць зборачныя вытворчасці, а затым сумесныя прадпрыемствы з высокім узроўнем лакалізацыі», — сказаў ён. Перспектыўным напрамкам Уладзімір Улаховіч назваў таксама супрацоўніцтва ў сферы нафтахіміі.

«У рамках перагавораў мы разгледзім магчымасці супрацоўніцтва, рэалізацыі праектаў і стварэння сумесных прадпрыемстваў у прыватным сектары. Я бачу прагрэс і актывізацыю ўзаемадзеяння дзвюх краін. У нас добрыя адносіны на ўсіх узроўнях. Чакаецца паступальны рост тавараабароту, што яшчэ больш умацуе наша ўзаемадзеянне», — выказаў меркаванне генеральны сакратар Федэрацыі ГПП ААЭ Хумейд Мухамед Бен Салем. Таксама ён расказаў, што будучы ўдзел беларускай нацыянальнай экспазіцыі ў выстаўцы «Экспа Дубай — 2020» стане дадатковай магчымасцю для прасоўвання беларускіх тавараў на сусветны рынак.

Падчас трэцяга пасяджэння беларуска-эмірацкага дзелавога савета таксама прайшла кантактна-кааперацыйная біржа паміж прадстаўнікамі беларускіх і эмірацкіх дзелавых колаў. З боку ААЭ прыехала 20 кампаній, занятых у будаўніцтве, турызме, сельскай гаспадарцы.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

kryzhevіch@zvіazda.by

Загаловак у газеце: У пошуках рэальнага выніку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?