Вы тут

Лячэбная вада мсціслаўскіх Пустынак


Свята-Успенскі мужчынскі манастыр, які ў народзе завуць Пустынкаўскім, вядомы не толькі ў нашай краіне. Сюды, у Мсціслаўскі раён, часта наведваюцца і замежныя госці. Што нядзіўна - да мяжы з Расіяй з паўкіламетра.


На карце населенага пункта Пустынкі няма, але кожны сустрэчны не толькі падкажа, але нават і падрабязны маршрут на паперцы намалюе. Каля дзесяці кіламетраў ад Мсціслава - і мы на месцы. Скрозь кроны дрэваў велічна выступае вежа. Менавіта з яе пачынаецца манастыр.

Па легендзе, калісьці ў гэтых месцах жыў князь. Аднак ён славіўся сваёй празмернай жорсткасцю і злосцю. Але, як вядома, зло караецца. І вось аднойчы князь паплаціўся за ўсе свае грахі, страціўшы зрок. Тады ён пачаў каяцца за ўсё зробленае: маліўся цэлую ноч і прасіў прабачэння за свае грахі. І вось у сне да яго з'явіўся анёл і сказаў: калі князь абмые свае вочы вадой з крыніцы ў Пустынках, то тады зноў будзе бачыць. Прачнуўшыся раніцай, князь адправіўся на тое месца, на якое ўказаў яму анёл. Калі ж ён абмыў вочы той вадой, то першае, што ўбачыў, быў абраз Успення Божай маці. Менавіта тут і быў пазней узведзены манастыр.

І сапраўды, ужо на працягу многіх гадоў паломнікі едуць у Пустынкі, да крыніцы. Вада там лічыцца лячэбнай. А калі акунуцца ў купелі тры разы, то ўсе твае хваробы адразу ж сыдуць (цікава, што вада там пастаянна мае адну і тую ж тэмпературу - плюс 4 градусы). Па словах манахаў, выпадкі ацалення на самай справе былі.

Едуць сюды і набраць вады, і прыкласціся да нерукатворнага ліку Ісуса Хрыста. Па словах манахаў, ён выявіўся на сцяне сам па сабе.

А яшчэ для таго, каб знайсці спакой і яднанне з самім сабой.

Марына БЕГУНКОВА, фота аўтара

Магілёўская вобласць

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».