Вы тут

Ружаны. Жыццё сярод помнікаў архітэктуры


Ружаны – беларускі сярэднявечны горад, адзін з найцікавейшых гістарычных цэнтраў краіны.


Ён знаходзіцца на памежжы чатырох раёнаў – Пружанскага і Івацэвіцкага Брэсцкай вобласці і Ваўкавыскага і Слонімскага раёнаў Гродзенскай. Праз Ружаны праходзяць важныя напрамкі дарог -- з Брэста на Слонім, Навагрудак, Мінск, з Гродна на Паўднёвае Палессе – Пінск, Іванава, Столін.

Першая пісьмовая згадка аб Ружанах адносіцца да 1552 года. Гэта было мястэчка, якое належала магнатам Тышкевічам. Але сённяшнім жыхарам краіны населены пункт вядомы больш як колішняя рэзідэнцыя канцлера Вялікага Княства Літоўскага Льва Сапегі.

У паўднёва-усходняй частцы Ружан на высокім узгорку захаваліся руіны мураванага палаца, якія з цікавасцю наведваюць турысты. У Ружанах захавалася старажытная архітэктурная гарадская планіроўка – гандлёвая плошча, якая цяпер стала цэнтрам горада, праваслаўная царква Пятра і Паўла, Троіцкі касцёл, рэшткі сінагогі, капліцы на каталіцкіх могілках, будынак бызыльянскага манастыра і яўрэйскія дамы.

Цяпер Ружаны робяцца не толькі турыстычным, але і культурным цэнтрам. Тут праводзяцца фестывалі “Ружанская брама”, адгэтуль недалёка да вядомых гістарычных і прыродаахоўных аб’ектаў, як палацавы комплекс і фамільная сядзіба Касцюшкаў у  Косаве і Белавежскай пушчы.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.