Вы тут

На «Беларусь 1» стартуе інтэлектуальнае шоу «Я ведаю!»


Ніводны чалавек на Зямлі не валодае абсалютнымі ведамі ва ўсіх сферах. А вось хто з беларускіх школьнікаў можа пахваліцца шырокай эрудыцыяй, кемлівасцю, ініцыятыўнасцю і ў дадатак творчымі здольнасцямі, будуць высвятляць Белтэлерадыёкампанія і Міністэрства адукацыі, якія рэалізуюць сумесны праект — інтэлектуальнае шоу «Я ведаю!». Першы выпуск гледачы ўбачаць ужо ў наступную суботу, 7 кастрычніка.


Таленавітыя вучні 5—11 класаў з усёй краіны, якія папярэдне прайшлі адборы ў сваіх рэгіёнах, аб'яднаюцца ў каманды па паралелях. Пад куратарствам вядучых тэлепраекта — Георгія Калдуна і Дзмітрыя Новіка — школьнікі будуць выконваць цікавыя, але няпростыя заданні, спаборнічаючы за каштоўныя прызы і тытулы пераможцаў. «Наша задача — не зладзіць банальную віктарыну або іспыт, а стварыць такую камфортную атмасферу, у якой дзеці і падлеткі школьнага ўзросту змогуць найбольш поўна раскрыцца, паказаць сваю эрудыцыю і кругагляд, — адзначае Георгій Калдун. — Таму мы пастараемся, каб школьнікі не толькі праверылі свае веды і адтачылі лагічнае мысленне, але і атрымалі добрыя эмоцыі і карысны вопыт».

Як плануецца, у эфіры будуць паказаны 33 выпускі праекта, а ў фінальных гульнях вызначацца 7 пераможцаў з кожнай паралелі.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

tselyashuk@zviazda.by

Загаловак у газеце: Хачу ўсё ведаць!

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.