Вы тут

Колькасць кардыялагічных хворых будзе расці


Нягледзячы на магчымасці сучаснай медыцыны.

Насельніцтва краіны няўхільна старэе, акрамя таго, у нас шырока распаўсюджаны фактары рызыкі — злоўжыванне алкаголем, нікацінавая залежнасць, няправільнае харчаванне і нізкая фізічная актыўнасць, што аб'ектыўна абумоўлівае высокія лічбы сардэчна-сасудзістай захваральнасці. Дастаткова сказаць, што амаль кожны трэці дарослы мае артэрыяльную гіпертэнзію. А яшчэ ішэмічная хвароба сэрца, цэрэбраваскулярныя захворванні... Нездарма сардэчна-сасудзістая паталогія традыцыйна займае адно з вядучых месцаў у структуры смяротнасці.


Рэалізацыя некалькіх дзяржаўных праграм па барацьбе з шырокай распаўсюджанасцю захворванняў сістэмы кровазвароту дапамагла ў мінулыя гады паўплываць на заўчасную гібель, знізіць смяротнасць. Поспехі сталі магчымыя дзякуючы зладжанай рабоце пярвічнага звяна, для якога сёлета былі распрацаваны новыя алгарытмы лячэння, і такім чынам узрасла значнасць вядзення пацыентаў на ўзроўні ўчастковых урачоў і ўрачоў агульнай практыкі. Робіцца акцэнт і на тым, каб павялічыць паўнамоцтвы медсясцёр і памочнікаў урача, паведамляе дырэктар РНПЦ «Кардыялогія» акадэмік НАН Беларусі Аляксандр МРОЧАК.

Калі ёсць фактары рызыкі, але яшчэ няма клінічных праяў — гэта адно лячэнне, калі размова ідзе аб прафілактыцы інсульту, патрэбна гіпатэнзіўная тэрапія, звязаная з кантролем артэрыяльнага ціску, а калі ўжо развілася ішэмічная хвароба сэрца, размова ідзе аб інтэрвенцыйным лячэнні або адкрытай аперацыі на сэрцы. Дарэчы, кардыяхірургія развіваецца неверагодна імкліва, амаль штогод з'яўляюцца новыя магчымасці для правядзення хірургічнага ўмяшання. Прымяняюцца ўжо і ствалавыя клеткі, наспеў час укараніць гібрыдную хірургію — цяпер праектуецца новы аперацыйны блок для сумеснай работы кардыяхірурга і рэнтгенэндаваскулярнага хірурга.

Развіццё інтэрвенцыйнай кардыялогіі (часткі рэнтгенэндаваскулярнай хірургіі) дазволіла з дапамогай дыягнастычных і аперацыйных умяшанняў знізіць за 7 гадоў смяротнасць ад вострага інфаркту міякарда на 40 працэнтаў. З 2010 года ўсё часцей інтэрвенцыйныя тэхналогіі прымяняюцца ў выпадках вострага інфаркту: калі ў 2010-м усяго 2 працэнты хворых атрымалі менавіта такое лячэнне, то цяпер гэта ўжо 35 працэнтаў. Тэхналогіі атрымалі развіццё не толькі ў абласцях, але і ў Салігорску, Баранавічах, а ў найбліжэйшы час далучацца Пінск і Орша. Прыкладна 20 пацыентам з дапамогай інтэрвенцыйных метадаў былі імплантаваны клапаны сэрца, што таксама хутка будзе ажыццяўляцца ў рэгіёнах. Наогул 77 працэнтаў аперацыйных умяшанняў выконваюцца ў кардыяхірургічных аддзяленнях абласных цэнтраў.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: І нават гібрыдная кардыяхірургія

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.