Арганізатары зрабілі акцэнт на мясцовыя гандлёвыя маркі адзення.
У кітайскай сталіцы з размахам прайшоў Пекінскі тыдзень моды - 2017, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".
Усе ахвотныя мелі магчымасць наведаць паказы мод і мерапрыемствы, прымеркаваныя да Тыдня моды, якія прайшлі на розных культурных пляцоўках сталіцы, такіх як Храм імператарскіх продкаў недалёка ад плошчы Цяньаньмэнь, Нацыянальны музей Кітая, галоўны будынак тэлеканала «Фенікс» і іншых.
Арганізатары мерапрыемства Тыдня моды - 2017 зрабілі акцэнт на мясцовыя гандлёвыя маркі адзення, ставячы задачу «зрабіць кітайскія брэнды вядомымі па ўсім свеце». Варта адзначыць, што ў гэтым годзе якасць прадукцыі і пазнавальнасць кітайскіх гандлёвых марак у свеце значна ўзраслі, таксама павялічылася колькасць прадстаўленых брэндаў. Акрамя таго, адной з асаблівасцяў Тыдня моды стаў сімбіёз інтэрнэт-тэхналогій з паказам пекінскай моды, што дадало эфектнасці шоў, а таксама дазволіла павысіць продаж брэндаў адзення.
«Абавязак кожнага беларуса — прагаласаваць за сваю будучыню».
Новая гісторыя гістарычнага факультэта.
Мы змаглі пераадолець наступствы заходняга санкцыйнага ціску.
Зрабіўшы якасць неад’емнай часткай іміджу Беларусі як краіны, займацца ёй неабходна пастаянна і ва ўсіх напрамках.