Вы тут

У Кітаі адкрыўся першы нацыянальны батанічны сад


 Ён размясціўся паўночным схіле горнага хрыбта Цыньлін.


Адкрыўся Цыньлінскі нацыянальны батанічны сад, які ўяўляе сабой першы ў Кітаі батанічны сад дзяржаўнага ўзроўню, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

Гэта адзін з батанічных садоў свету з найбольш выразным размежаваннем раслінных зон і самай натуральнай прыродай. Цыньлінскі батанічны сад, размешчаны на паўночным схіле Цыньліна (горны хрыбет у паўночна-заходняй частцы Кітая) на тэрыторыі павета Чжоўчжы горада Сіань правінцыі Шаньсі, з'яўляецца самым буйным у свеце батанічным садам плошчай 639 кв. км.

Цыньлін, дзе сустракаюцца субтрапічны і ўмерана-цёплы кліматычныя паясы, усходняя раўніна і Цынхай-Тыбецкае высакагор'е, з'яўляецца адной з запаведных зон з самай разнастайнай флорай і фаўнай ў свеце. Дзякуючы сваёй унікальнасці, Цыньлін называюць "біагенетычным банкам" і "музеем прыроды". Цыньлінскі нацыянальны батанічны сад сабраў у сябе самыя багатыя рэсурсы усяго горнага хрыбта. У садзе, на вышыні, якая вар'іруецца ад 480 м да 3000 м, расце 1641 від раслін, тут можна ўбачыць некранутыя лясы, вялікія каньёны, вадаспады, старажытныя скалы і шмат чаго яшчэ. 

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.