Вы тут

Песня ад віртуоза — найлепшы падарунак


У рамках музычна-адукацыйнага праекта «Беларусь-тур», арганізаванага Міністэрствам культуры, РГА «Белая Русь», Асацыяцыяй беларускіх баяністаў і акардэаністаў, на Бярэзіншчыну завітаў музыкант-віртуоз, лаўрэат многіх міжнародных конкурсаў і фестываляў, а таксама Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пераможца Вышэйшай лігі мэтраў сусветнага акардэона, кампазітар і выканаўца ўласных песень Ігар КВАШЭВІЧ.


Па­да­ру­нак за цу­доў­нае вы­ступ­лен­не ўру­чае за­гад­чы­ца ад­дзя­лен­ня круг­ла­су­тач­на­га зна­хо­джан­ня для лю­дзей па­жы­ло­га ўзрос­ту і ін­ва­лі­даў На­дзея Іса­е­ва. Аў­то­граф ад Іга­ра Ква­шэ­ві­ча юным та­лен­там у шко­ле мас­тац­тваў.

Турнэ па Беларусі, ініцыятарам якога стаў сам выканаўца, стартавала на яго малой радзіме ў Целяханах яшчэ ў верасні. Артыст плануе наведаць 120 раёнаў і абласныя цэнтры краіны, а завершыцца ўсё вялікім гала-канцэртам ў кінаканцэртнай зале «Мінск». Беразіно ж у гэтым спісе стала 91-м горадам! Спачатку Ігар Квашэвіч завітаў у аддзяленне кругласутачнага знаходжання для людзей пажылога ўзросту і інвалідаў Бярэзінскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, што размешчаны ў вёсцы Дулебы. Прысутным так спадабалася ігра артыста на акардэоне, што яны праспявалі нават некалькі вясёлых частушак разам з музыкантам. У знак удзячнасці за ігру, цёплыя словы, гутарку, душэўны настрой загадчыца аддзялення Надзея Ісаева ўручыла Ігару невялічкі падарунак — вазу, зробленую ўласнымі рукамі бабуль і дзядуляў.

Наступны музычны «прыпынак» — школа мастацтваў у Беразіне. Найлепшым вучням раёна неверагодна пашанцавала: у гэты дзень яны мелі выдатную магчымасць сустрэцца і пагутарыць са знакамітым музыкантам. Акрамя таго, Ігар Квашэвіч правёў для школьнікаў майстар-клас, падзяліўся з імі сакрэтамі свайго майстэрства. Школьнікі ж задавалі пытанні, прасілі аўтограф, фатаграфаваліся.

А вечарам у раённым цэнтры культуры адбыўся канцэрт Ігара Квашэвіча. Сваім абаяннем, аптымізмам, прамяністай усмешкай, энергетыкай дабра артыст ужо з першых акордаў пакарыў публіку, якая цёпла прымала яго, не шкадуючы гарачых апладысментаў. Музыкант не толькі іграў на акардэоне, але і выконваў свае новыя творы з апошняга альбома «Поры года». Адкрыла вакальнае аддзяленне песня пад такой жа назвай, прагучалі кампазіцыі рознага эмацыянальнага зместу: «Карнавал», «Не забывай», «Дружба», «Салодкая парачка»...

— Праект «Беларусь-тур» задуманы не проста так. У яго два кірункі. Акрамя ўласна канцэртаў для масавай аўдыторыі, выконваю яшчэ адну немалаважную місію — асветніцкую, — падзяліўся са слухачамі Ігар Квашэвіч. — У кожным рэгіёне абавязкова выступаю з акадэмічнай праграмай у школах мастацтваў, даю майстар-класы юным выканаўцам, сустракаюся з іх выкладчыкамі. Хочацца верыць, што разам мы працуем на будучыню Беларусі.

Юлія БУКЕЛЬ

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Аляксандр Сотнікаў: «Чуткі пра „смерць“ наяўных моцна перабольшаны»

Аляксандр Сотнікаў: «Чуткі пра „смерць“ наяўных моцна перабольшаны»

Банкамат становіцца па-сапраўднаму шматфункцыянальнай прыладай.