Вы тут

Ратуем любімую касметыку


Як крыўдна бывае выкідваць любімую памаду, якая зламалася, або лак патрэбнага адцення, які засох! Але часам касметычныя сродкі можна выратаваць.


Засохла туш

Перш чым аднаўляць засохлую туш, успомніце, калі пачалі ёй карыстацца. Туш для раснічак пажадана мяняць кожныя паўгода. Гэта дазволіць пазбегнуць бактэрыяльнага забруджвання пэндзліка і звязаных з гэтым праблем з вачыма. Калі ж туш высахла на працягу гэтага перыяду, то можна проста дадаць у яе некалькі кропель міцэлярнай вады. А можна і пакласці цюбік з тушшу на гадзіну ў гарачую ваду, папярэдне шчыльна закруціўшы яго. Пасля гэтага перамяшаць змесціва з дапамогай пэндзліка.

Раскрышыліся цені або румяны

Усе рэшткі касметычнага сродку, які раскрышыўся, неабходна для пачатку скласці ў мяшочак або поліэтыленавы пакет.

Затым яго змесціва трэба акуратна растаўчы. Атрыманае крышыва перасыпаць у невялікую ёмістасць. Патроху дадаваць у крышыва спіртавы тонік (можна скарыстацца піпеткай) і змешваць да аднастайнай густой масы. Затым варта ўзяць кантэйнер ад ценяў ці румянаў і перакласці туды гэтую фарбу. Кантэйнер пакласці ў маразільнік на суткі. Па заканчэнні гэтага часу румяны або цені зноў гатовыя да выкарыстання.

Зламалася памада

Часцей за ўсё такая праблема можа здарыцца з пажыўнымі бальзамамі і крэмавымі памадамі.

Трэба скласці кавалачкі зламанай памады і пасля гэтага з дапамогай запальніцы прагрэць месцы стыкаў. Асцярожна, з дапамогай невялікага нажа, разраўняць масу. Потым пакласці памаду ў халадзільнік на некалькі гадзін, пасля чаго яна будзе гатовая да выкарыстання.

Засох лак для пазногцяў

Нярэдка гэта адбываецца з-за няшчыльнага закрыцця флакона, калі на рыльцы пасля выкарыстання застаецца лак. Таму пасля кожнага прымянення рэкамендуецца выдаляць рэшткі лаку з рыльца з дапамогай ватовага дыска. Калі ўсё ж лак засох, то ў яго можна дадаць некалькі кропель вадкасці для зняцця лаку (лепш браць тую, якая не змяшчае ацэтон).

Загаловак у газеце: Рэанімацыя для любімай касметыкі

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.