Вы тут

Шматдзетная сям'я атрымала ў падарунак ад Прэзідэнта карову


Шматдзетная сям'я Снігір з вёскі Ясень Асіповіцкага раёна атрымала ў падарунак ад Прэзідэнта карову па мянушцы Белка. Урачыстае ўручэнне адпаведнага сертыфіката і самой «карміцелькі» па даручэнні кіраўніка дзяржавы і ўрада прайшло ўчора з удзелам першага намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Алега Чыкіды.


Як паведамляе БЕЛТА, з незвычайнай просьбай аб карове звярнулася на афіцыйны сайт кіраўніка дзяржавы гаспадыня сям'і Вольга Снігір, матывуючы гэта неабходнасцю і патрэбай забеспячэння дзяцей свежым малаком. Доўга чакаць не прыйшлося. Пра тое, што ліст дайшоў да адрасата, паведамілі работнікі сацыяльнай службы, якія прыехалі літаральна праз тыдзень абследаваць умовы пражывання сям'і і магчымасць утрымання кароўкі.

«Гэта правільная і своечасовая просьба, — адзначыў, уручаючы сертыфікат на Белку, Алег Чыкіда. — Дзецям патрэбна здаровае і правільнае харчаванне. Даведаўшыся пра жаданне сям'і, кіраўнік дзяржавы даручыў аказаць падтрымку. З гэтай мэтай і была набыта мясцовай гаспадаркай «Ясень-АГРА» карова, якая дае ў суткі 25 кг малака. Гэтага хопіць, каб забяспечыць шматдзетную сям'ю свежым малаком і гатаваць з яго розныя хатнія прадукты: тварог, смятану, вяршкі і іншыя».

Па словах Алега Чыкіды, карова прайшла пэўны кастынг: выбіралі, каб яна была прадукцыйная, здаровая, спакойная. Да таго ж карова цельная, таму ў лютым-сакавіку будзе папаўненне. Акрамя таго, каб аблегчыць працу шматдзетнай маме, першы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама ўручыў ёй даільны апарат, а таксама перадаў у падарунак двух'ярусны дзіцячы ложак, ноўтбук і прысмакі.

У адказ Вольга Снігір падзякавала ад імя ўсёй сям'і за такі каштоўны і важны падарунак Прэзідэнту і перадала таксама ў дар сямейнае фота і дзіцячыя вырабы. Доўгачаканую Белку яна паабяцала берагчы і песціць, а ў самы найбліжэйшы час навучыцца рабіць з малака ўсякія смачнасці. Даіць карову жанчына ўмее, навучылася, калі жыла з мужам у свекрыві.

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Карова ў падарунак

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.