Вы тут

Мінскія абласныя «Дажынкі-2017» адбудуцца 7 кастрычніка


Мінскі абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла «Дажынкі-2017» адбудзецца 7 кастрычніка ў Смалявічах. Арганізатары абяцаюць зрабіць яго відовішчным і непаўторным.


Дзвесце суб'ектаў гаспадарання прывязуць свае тавары, прадукты на свята. Пакупнікоў чакаюць зніжкі ад вытворцаў, акцыі. Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў прапануе стравы з дзічыны і рачной рыбы. Дзяцей чакае «Салодкі фэст». Кандытары прыгатуюць для маленькіх гурманаў бісквіты, марожанае, іншыя ласункі. У гастранамічнай зоне можна будзе пакаштаваць папулярныя стравы нацыянальнай кухні. У «Сырнай сядзібе» ёсць шанц выйграць цэлую галоўку сыру: дастаткова адолець лабірынт або падняць штангу.

Будзе таксама працаваць выстаўка-кірмаш Барысаўскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы: лаўка абразоў, царкоўных прылад і кніг, а таксама манастырская лаўка з прадукцыяй асабістай вытворчасці (мёд, малочныя вырабы, гародніна, выпечка).

На «Свяце хлеба» чакаюць сапраўдных гросмайстраў: шахматныя партыі тут разыграюць фігурамі з пернікаў. На пляцоўцы «Каравайная» будуць выстаўлены караваі ўсіх раёнаў Міншчыны, у тым ліку галоўны абласны каравай.

Аматарам піва афіцыянты прапануюць новыя гатункі пеннага напою. Установы прафесійнай адукацыі прадставяць прадукцыю вучнёўскіх бізнес-кампаній, гаспадарак.

Пасля ўрачыстага адкрыцця Маладзёжнага цэнтра пачнецца шэсце «А ў нас сёння «Дажыначкі».

Галоўная дзея — узнагароджанне перадавікоў — пачнецца а 14-й гадзіне. Затым — выступленні аматарскіх калектываў мастацкай творчасці Міншчыны і прафесійных выканаўцаў. У тым ліку Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Беларусі імя Г. Цітовіча, сольны канцэрт Дзмітрыя Калдуна. Завершыцца мерапрыемства святочным феерверкам.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

lazovskaya@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.