Вы тут

«Польскі след» зніклага ў Белавежжы хлопчыка?


У сродках масавай інфармацыі са спасылкай на польскіх калег з'явілася навіна, якая можа мець дачыненне да зніклага яшчэ 16 верасня ў Белавежскай пушчы 10-гадовага хлопчыка. Яго пошукі, нягледзячы на каласальныя намаганні соцень людзей, плёну не далі.


І вось на адным польскім рэгіянальным інфармацыйным сайце з'явілася паведамленне, што паліцыя горада Седльцы правярае заяву пра невядомага хлопчыка, які ехаў, схаваўшыся ў фуры, а затым, скарыстаўшыся няўважлівасцю яе кіроўцы, збег.

Апошні і зрабіў тую самую заяву ў паліцыю. Кіроўца ў электронным лісце напісаў, што заўважыў у спальным адсеку фуры хлопчыка прыкладна 10 гадоў у цёмнай вопратцы, які накрыўся коўдрай. Відавочна, ён трапіў туды падчас стаянкі машыны. Кіроўца не адразу заўважыў дзіця, а калі потым паспрабаваў задаваць яму пытанні, тое адмоўчвалася. Калі дальнабойшчык спыніўся ў наступным горадзе, каб зрабіць паведамленне пра «знаходку», хлопчык выскачыў з кабіны і збег.

Усё адбылося прыкладна за сто кіламетраў ад польска-беларускай граніцы. Паведамленне ад кіроўцы (яго асоба ўстанаўліваецца) польскія паліцэйскія атрымалі ў 20-х чыслах верасня. Сама сустрэча з хлопчыкам, калі яна сапраўды была, адбылася напярэдадні, але дакладная дата не называецца.

Ці можа быць той хлопчык і прапаўшае 16 верасня ў Белавежскай пушчы дзіця адной і той жа асобай? І польскі бок, і прадстаўнікі Следчага камітэта нашай краіны гіпатэтычна дапускаюць такую версію. Польскія праваахоўнікі афіцыйна пошукі зніклага беларуса не вядуць, аднак адпаведная інфармацыя пра яго даведзена ў сумежных ваяводствах да кожнага паліцэйскага. Цяпер суседзі спрабуюць удакладніць акалічнасці сустрэчы кіроўцы і хлопчыка, шукаюць сведак, дзеля чаго і была распаўсюджана інфармацыя пра здарэнне. Аднак пакуль гэтая гісторыя працягу не атрымала.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Фота Надзеі БУЖАН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.