Вы тут

Міжнародны порт можа хутка з'явіцца на Брагіншчыне


Новы міжнародны порт можа хутка з'явіцца ў вёсцы Ніжнія Жары, што на Брагіншчыне. Гэты населены пункт знаходзіцца за пяцьсот метраў ад мяжы з Украінай.


На Х Міжнародным інвестыцыйным форуме «Таўрычаскія гарызонты: супрацоўніцтва, інвестыцыі, эканамічнае развіццё», які прайшоў у Новай Кахоўцы на Херсоншчыне, падпісаны трохбаковы мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Херсонскай абласной дзяржаўнай адміністрацыяй, Гомельскім абласным выканаўчым камітэтам і кампаніяй «Нібулон» (г. Нікалаеў). Дарэчы, шматпрофільнае прадпрыемства — адзін з самых буйных аператараў збожжавага рынку Украіны, ва ўласнасці якога — у тым ліку сучасны грузавы флот і суднабудаўнічы завод. Ідэя пра аднаўленне суднаходства на Дняпры была сёлета ў маі абмеркавана прэзідэнтамі Аляксандрам Лукашэнкам і Пятром Парашэнкам.

— Вырашэнне пытання да гэтага часу ўпіралася ў вызначэнне крыніцы фінансавання на тэрыторыі Украіны, — адзначыла прэс-сакратар Гомельскага аблвыканкама Вольга Рабікава. — Беларусь ужо не першы год вядзе актыўную прапрацоўку пытання па будаўніцтве порта на глыбакаводным участку Дняпра. Ідэя ў тым, каб загружаць у ім судны класа «рака — мора», якія змогуць дастаўляць грузы праз Чорнае мора ў краіны Еўропы, Азіі і Афрыкі.

У тым, што водны шлях будзе запатрабаваны, абодва бакі не сумняваюцца. Ёсць вялікі патэнцыял для арганізацыі перавозак уніз па Дняпры традыцыйных для Беларусі грузаў: нафтапрадуктаў Мазырскага НПЗ, лесу, будматэрыялаў, прадукцыі чорнай металургіі. З уводам Петрыкаўскага горна-абагачальнага камбіната ўзрасце грузапаток калійных угнаенняў. З Украіны могуць пайсці нафта, сыравіна для хімічнай вытворчасці, шрот, прадукты харчавання і яшчэ многа з таго, што цяпер увозіцца ў Беларусь па чыгунцы ці на аўтамабілях.

Першачарговая задача ў рэалізацыі гэтага праекта — аднаўленне паўнавартаснай работы суднаходнага шляху Е-40 і рачных перавозак на маршруце Балтыйскае мора — Гданьск — Днепр — Чорнае мора. Для гэтага неабходны работы па паглыбленні дна на перакатах Дняпроўскага і Днепрадзяржынскага вадасховішчаў і павялічыць габарыты воднага шляху на ўчастку Кіеўская ГЭС — Ніжнія Жары, што забяспечыць праход суднаў класа «рака — мора».

Традыцыйны эканамічны інтарэс вобласці — пашырэнне рынкаў збыту і павелічэнне паставак сельскагаспадарчай тэхнікі. Цяпер ва Украіне парк камбайнаў прадпрыемства «Гомсельмаш» налічвае амаль дзве тысячы адзінак. Гомельшчына зацікаўлена развіваць гэтую тэму, у тым ліку стварыць у Херсоне зборачную вытворчасць. Гэтаму павінна садзейнічаць рэалізацыя падпісанага дылерскага дагавора паміж «Гомсельмашам» і Херсонскім машынабудаўнічым заводам. Таксама кіраўніцтвам Херсонскай вобласці праведзены перамовы з кіраўніцтвам прадпрыемства «Гомельаблдарбуд» наконт стварэння партнёрскага прадпрыемства.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Паглыбленне фарватару — цяпер рэальнасць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».