Вы тут

Восень у Дзісне - самым маленькім горадзе Беларусі


Горад Дзісна знаходзіцца ў Мёрскім раёне і мае неафіцыйны статус самага маленькага горада Беларусі: у ім пражывае толькі паўтары тысячы чалавек. Сваім выключным геаграфічным местазнаходжанем – населены пункт месціцца адразу на дзвюх буйных рэках, Заходняй Дзвіне і Дзісне, якую гараджане ласкава называюць Дзісёнкай, – сваёй захапляльнай гісторыяй і захаванай архітэктурнай спадчынай, Дзісна выклікае непадробны інтарэс у краязназцаў і аматараў вандраваць па дарогах і рэках нашай Бацькаўшчыны.


У Дзісне захаваліся дзве дзеючыя праваслаўныя цэрквы, касцёл, які няспешна аднаўляецца пасля часоў атэізму, ацалеў і будынак сінаногі. Амаль цалкам захавалася дарэвалюцыйная планіроўка вуліц з яўрэйскімі дамамі-крамамі, старым брукаваным пакрыццём і трафейным жалезным мастом – помнікам інжэнернай і мостабудаўнічай думкі. Дзісна – гэта, бадай, адзіны населены пункт, у якім да нашага часу, як у Брэсцкай крэпасці, захаваліся руіны мінулай вайны – велічны мураваны будынак колішняй бальніцы.   

У горада і дагэтуль неразблытаная гісторыя ў дачыненні даты заснавання -- адны навукоўцы лічаць, што Дзісна вядомая з 1461 года, іншыя сцвярджаюць, што год заснавання горада -- 1301. Паводле звесткаў археолагаў, якія час ад часу даследуюць замчышча на востраве пасярод Дзвіны, пасяленне было заснавана яшчэ напачатку адзінаццатага стагоддзя. Гісторык, мёрскі настаўнік Вітольд Ермалёнак падлічыў, што сёлета спаўняецца 450 год, як у 1567-м кароль Жыгімонт Аўгуст ІІ праз свой афіцыйны прывілей надаў мястэчку Дзісна статус горада і герб "Тры вежы з муру". А само права на самакіраванне Дзісна атрымала ў 1569-м. 

Штогод у Дзісне адбываюцца фэсты ў гонар іконы Божай Маці Адзігітрыі Смаленскай, якія збіраюць сотні праваслаўных вернікаў і гасцей горада.

А яшчэ Дзісна – адзіны горад у Беларусі, у якім працуе водны транстпарт – паром, які злучае Мёрскі і Верхнядзвінскі раёны.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».