Жывапіс «танка» ўзыходзіць да старажытнага тыбецкага мастацтва малявання на тканіне, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".
Мастакі з дапамогай фарбаў з адмысловага саставу малявалі будыйскія бажаствы, настаўнікаў, падарожжы манахаў, жыццё імператараў і простых людзей. Жыццёвыя і рэлігійныя матывы, аднак, не адзіныя сярод тых, што можна было адлюстроўваць на палатне. Нярэдка традыцыйная медыцына з'яўлялася асноўнай тэматыкай малюнка. Над стварэннем «танка» мог працаваць як адзін мастак, так і група мастакоў, якія павінны былі выконваць агульны матыў карціны і ствараць яе ў адзіным стылі.
Карціны «танка» існуюць рознай формы і даўжыні. Напрыклад, адна з самых вялікіх «танка» даўжынёй у 600 метраў захоўваецца ў музеі горада Сінін, ў правінцыі Цынхай. Стварэнне «танка» займае шмат часу і сіл, таму і каштаваць такая карціна будзе нятанна. Тым не менш, праз вывучэнне мастацтва «танка» магчыма лепш спазнаць культуру і гісторыю Кітая, творчасць малых народнасцяў краіны і даведацца больш пра традыцыі будызму.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.