Вы тут

У «Беларускім тэатры «Лялька» распачаўся чарговы 32-і сезон


Дзеці ўбачылі інтэрактыўны спектакль «Вясёлы Дарафей», дарослыя — «Дэкамерон».


Сёлета, бадай, як ніколі раней, у тэатры будзе шмат сюрпрызаў, і не толькі для маленькіх.

Плануецца больш праектаў для гледачоў сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. У рэпертуары вялікая колькасць спектакляў паводле твораў са школьнай праграмы. Плануюцца творчыя сустрэчы з артыстамі і рэжысёрамі, правядзенне тэатральных урокаў і канферэнцый.

Рыхтуюцца ў тэатры і да вечарын для дарослых. Адна з іх — з японскім каларытам. У дырэкцыі запэўнілі, што на ёй можна будзе ўбачыць гейш і пакаштаваць саке. А «на дэсерт» пакажуць спектакль «Чароўная зброя Кэндзо». Пастаноўка атрымала высокую ацэнку ў пасольстве Японіі, з якім «Лялька» сябруе. Спектакль, дарэчы, у хуткім часе прадставяць на першым міжнародным фэсце ў Кіеве...

Тэатр, між іншым, пастаянна заваёўвае перамогі на розных конкурсах. Летась — Гран-пры на ІІ Міжнародным фестывалі тэатраў лялек «Шомбай-fest» у Казані (за спектакль «Загубленая душа, або Пакаранне грэшніка»). А ў Мінску Сяргей Талкач за ролю клоўна Піка атрымаў дыплом лаўрэата ІV Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія». Яго адзначылі ў намінацыі «Найлепшая мужчынская роля ў спектаклі для дзяцей і юнацтва».

Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь рыхтуецца адсвяткаваць дзень нараджэння Уладзіміра Караткевіча. 26 лістапада будзе паказаны спектакль «Ладдзя Роспачы»...

Па прапанове Міністэрства па надзвычайных сітуацыях будзе пастаўлены спектакль «Мой Надзейны Сябра: 101». Рэжысёр — заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, мастацкі кіраўнік тэатра Віктар Клімчук.

На 1 красавіка запланавалі гумарыстычную імпрэзу «Лялька» ўсміхаецца».

Па традыцыі тэатр стане «сталіцай» міні-фэсту «Лялечны квартал». Пяты раз ён будзе праведзены падчас міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». У «квартале» запланавана пашырэнне кола ўдзельнікаў. Лічыцца, што гэта адзін з самых удалых праектаў форуму мастацтваў.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

рukshаnskі@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Школьнікі, саке, Караткевіч...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».