На мяжы з Манголіяй знойдзеныя скіфскія малюнкі, якія могуць змяніць уяўленне пра лад жыцця качавых плямёнаў.
Скіфы гаспадарылі ў еўразійскіх стэпах у І тысячагоддзі да н. э. Яны перамяшчаліся па стэпавым поясе Еўразіі ад Паўночнага Кітая на ўсходзе да Паўночнага Прычарнамор'я на захадзе. Яны не былі адзіным народам, і цяпер немагчыма дакладна вызначыць месца пражывання кожнага этнасу, які да іх адносяць, але ўстаноўлена, што рух гэтых качэўнікаў ішоў хвалямі з усходу на захад.
Сёлета, па дамове з музеем сям'і Рэрыха, Тувінская экспедыцыя Інстытута гісторыі матэрыяльнай культуры РАН працавала на мяжы Манголіі і Тывы з мэтай вывучэння помнікаў наскальнага мастацтва і пахавальных помнікаў эпохі бронзы і ранняга скіфскага часу. У мінулым палявым сезоне археолагі знайшлі цэлы комплекс абеліскаў — аленных камянёў і мноства наскальных малюнкаў. Аленныя камяні ўсталёўвалі побач з пахаваннямі: яны звычайна адлюстроўваюць постаць скіфа, якому прысвечаны помнік, таксама на іх малявалі зброю і жывёл. Вялікую цікавасць выклікаюць наскальныя малюнкі з выявай бытавых сцэн. Іх зрабілі ў розны час — ад эпохі бронзы ў ІІІ тысячагоддзі да н. э. і да этнаграфічнай сучаснасці. На некаторых малюнках можна ўбачыць дамы бронзавага веку.
Паводле слоў кіраўніка экспедыцыі, старшага навуковага супрацоўніка Аддзела археалогіі Цэнтральнай Азіі і Каўказа ІГМК РАН Марыны Кілуноўскай, «... лічыцца, што качэўнікі жылі ў юртах, але на скалах яны малявалі звычайныя дамы з дахамі, часам малявалі дом у плане, падзелены на некалькі адсекаў. У іх намаляваны чалавечкі — мужчыны, жанчыны, дзеці. Побач з дамамі намаляваныя статак, дарога, людзі, якія палююць на жывёл. Такія выявы знойдзены ўпершыню. Тут зашыфравана нейкая інфармацыя аб іх ладзе жыцця, і яе трэба будзе яшчэ расшыфраваць».
Іван Купарвас
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.