Вы тут

II адкрытая алімпіяда па сусветнай эканоміцы стартуе ў БДУ


Тэмай інтэлектуальнага спаборніцтва стане міжнародны бізнес. Заяўкі на ўдзел у алімпіядзе прымаюцца з 9 па 22 кастрычніка. Завочны тур пройдзе з 23 кастрычніка па 6 лістапада, адборачны вочны (для студэнтаў) — 29 лістапада.


У гэтым годзе алімпіяда пройдзе ў дзвюх лігах: студэнцкай і школьнай. Да ўдзелу запрашаюцца адзінаццацікласнікі беларускіх школ, а таксама студэнты 2-5 курсаў, магістранты, якія навучаюцца па эканамічных спецыяльнасцях ва ўніверсітэтах розных краін. Выступленні будуць ацэньвацца ў камандным і індывідуальным заліках, але старшакласнікі выступаюць толькі ў камандным заліку.

Праграма алімпіяды для студэнцкай лігі ўключае тры тура: адборачны завочны, вочны і фінальны. На старце ў індывідуальным заліку трэба будзе напісаць эсэ на прапанаваную тэму, а для каманды падрыхтуюць кейс у галіне сусветнай эканомікі. Вочны адборачны тур уключае тэставыя заданні і задачы па сусветнай эканоміцы. Студэнтам трэба будзе прадэманстраваць свае веды таксама ў галіне міжнародных эканамічных адносін, менеджменту і маркетынгу, эканомікі замежных краін, эканамічнай тэорыі, мікраэканомікі, макраэканомікі, веданне фінансавых рынкаў і г.д.

Фінал пройдзе ў фармаце публічнага выступлення. Студэнты выступяць з прапановамі па вырашэнні канкрэтнай эканамічнай задачы альбо дадуць ацэнку прыняццю пэўных рашэнняў. Тут канкурсантам трэба будзе зрабіць акцэнт на магчымасць рэалізацыі ідэй, іх арыгінальнасць, лагічнасць і паслядоўнасць, а таксама прадэманстраваць аратарскае майстэрства.

Асобна пройдзе конкурс на веданне англійскай эканамічнай мовы, які прадугледжвае праверку разумення эканамічных тэкстаў і публічныя выступленні перад журы.

Школьная ліга складаецца з двух этапаў: адборачнага завочнага і фінала. У першым туры неабходна вырашыць крэатыўную бізнес-задачу, звязаную з міжнароднай эканамічнай дзейнасцю беларускіх кампаній. Найлепшыя прапановы будуць прадстаўлены ў фінале перад журы.

Таксама ў рамках алімпіяды запланаваны сустрэчы і майстар-класы з прадстаўнікамі беларускіх арганізацый, дзейнасць якіх звязана з сусветнай эканомікай.

Фінальныя спаборніцтвы ў абедзвюх лігах адбудуцца 30 лістапада.

Пераможцы алімпіяды будуць узнагароджаны дыпломамі I, II, III і ступені, а таксама каштоўнымі падарункамі. Акрамя таго, лепшыя студэнты змогуць прайсці стажыроўку ў вядучых эканамічных арганізацыях Беларусі, а школьнікі —  стаць “студэнтамі на тыдзень” на факультэце міжнародных адносін..

Арганізатарам алімпіяды выступіў факультэт міжнародных адносін БДУ пры падтрымцы міністэрстваў замежных спраў, эканомікі, Місіі Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Рэспубліцы Беларусь, Банка развіцця нашай краіны, Беларускага інавацыйнага фонду і Асацыяцыі еўрапейскага бізнесу.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.