Вы тут

Шэсць рабаўнікоў пусціліся на ўцёкі на адным мапедзе


У Лондане шэсць злачынцаў, узброеных мачэтэ і малатком, напалі на ювелірны магазін, паведамляе The Guardіan.


Бандыты прыехалі на месца на трох мапедах. Пасля рабавання яны пакінулі адзін мапед каля крамы і паехалі на двух, але разбілі адзін на суседняй вуліцы. Пасля гэтага ўшасцёх (!) селі на апошні мапед і з'ехалі. «Нам вядома, што група запанікавала і паехала ў розных напрамках, каб схавацца, — цытуе выданне Professіonal Jeweller дэтэктыва Мэта Холандса, які расследуе злачынства. — На шчасце, ніхто з людзей не быў паранены». Абрабаваная ювелірная крама працуе з 1775 года. У лік пакупнікоў уваходзілі французская каралева Марыя-Антуанета і брытанскі прэм'ер Уінстан Чэрчыль. Маштабы шкоды, нанесенай рабаўнікамі, не ўдакладняліся.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».