Вы тут

Рэха забытага балюў Барбары Радзівіл


Як напамін аб слаўным мінулым, аб вытанчаных традыцыях даўніны, 15 кастрычніка а 17-й гадзіне ў аграгарадку Геранёны Іўеўскага раёна распачнецца баль-прыём «Рэха забытага балю ў Барбары Радзівіл». Там можна будзе навучыцца танцаваць бальныя танцы, наведаць выставу гістарычнай літаратуры і паслухаць выступленне інструментальнага ансамбля «Rаffіkа».


Пад гукі сярэднявечнай музыкі ў фае аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы Геранёнаў гасцей сустрэне гаспадыня балю Барбара Радзівіл са сваёй світай. Справа ў тым, што ў ХVІ стагоддзі Барбара Радзівіл была жонкай ваяводы Станіслава Гаштольда, уладальніка Геранёнскага замка. Сярод іншых запрошаных будуць знакамітыя гістарычныя асобы Іўеўскага краю: граф Уладзіслаў Умястоўскі і яго жонка Яніна, княгіня Ева, уладальніца іўеўскіх зямель, літоўскі князь Трабус.

Велікасвецкім падарункам будзе тэатралізаванае прадстаўленне — сапраўднае падарожжа ў гісторыю — з майстар-класамі па бальных танцах, па вырабе веераў і маскарадных масак для будучага балю, канцэртная праграма класічнай музыкі. Прысутныя змогуць набыць сувенірную прадукцыю, эксклюзіўныя работы з саломкі, прыняць удзел у аўкцыёне, гульнях і дэгустацыі лёгкіх шляхецкіх закусак. Варта дадаць, што Геранёны — надзвычай маляўнічая мясціна Іўеўшчыны, гістарычна звязаная з родам вядомых беларускіх магнатаў — Радзівілаў.

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ

nina@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».