Вы тут

XIX Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў пачаўся ў Сочы


Беларуская дэлегацыя прыбыла ў Сочы для ўдзелу ў XIX Сусветным фестывалі моладзі і студэнтаў. Да адкрыцця форуму застаюцца лічаныя гадзіны, і маладыя людзі з самых розных сфер дзейнасці рыхтуюцца да гарачых дыскусій, новых знаёмстваў і да дэманстрацыі патэнцыялу нашай краіны.


Цікавым з'яўляецца і той факт, што па колькасці ўдзельнікаў беларуская дэлегацыя з'яўляецца другой пасля расійскай. У ёй сабраліся прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў і члены найбуйнейшых грамадскіх аб'яднанняў. Першы сакратар ЦК БРСМ Андрэй Белякоў, які з'яўляецца намеснікам кіраўніка беларускай дэлегацыі, адзначыў, што асноўная мэта паездкі - расказаць усяму свету пра ўнікальнасць нашай краіны. Не менш важна прадэманстраваць таленты і патэнцыял беларускай моладзі. «У складзе дэлегацыі лепшыя маладыя людзі з усёй краіны. Гэта тыя, хто ўжо зараз маюць добрыя вынікі ў сваіх сферах. Наша краіна высока цэніць моладзевую ініцыятыву. Падрыхтоўка дэлегацыі ажыццяўлялася на самым высокім узроўні», — расказаў Андрэй Белякоў.

Кажучы пра магчымасць правесці мерапрыемства такога ж узроўню ў Беларусі, Андрэй Белякоў нагадаў, што наша краіна ўжо даказала, што здольная гэта рабіць на высокім узроўні, прымаючы ў сябе чэмпіянат свету па хакеі. «У 2019 годзе мы займаемся арганізацыяй у сябе другіх Еўрапейскіх гульняў. Дарэчы адна з нашых задач — расказаць пра гэты маштабны форум і запрасіць увесь свет да нас у 2019 годзе. У 2021-ым мы разам з Латвіяй прымаем чэмпіянат свету па хакеі. Сёння Беларусь назапашвае вопыт правядзення такіх яркіх форумаў. Мы ідзем да таго, каб неўзабаве прыняць у сябе і прэстыжныя моладзевые мерапрыемствы. Лічу, што Беларусь ужо сёння гатова да гэтага», — адзначыў Андрэй Белякоў.

Кажучы пра тое, як наша краіна збіраецца запрашаць на Еўрагульні-2019 прадстаўнікоў усяго свету, ён адзначыў, што ў рамках беларускай выставы на фестывалі запланавалі спецыяльныя прэзентацыі. Акрамя таго, дэлегацыя нашай краіны ўжо вызначылася з тым, на якія мерапрыемствы форуму яна будзе рабіць асаблівы акцэнт у прэзентацыі Беларусі. «Па-першае, гэта дыскусійныя, спартыўныя, творчыя пляцоўкі. Мы ўжо сёння вырашаем тое, каб падпісваць дамовы з моладзевымі арганізацыямі іншых краін. У нас вельмі вялікі багаж прапаноў і цікавасць у абмене вопытам», — падкрэсліў Андрэй Белякоў.

Таксама ён выказаў надзею, што партнёрскія адносіны, якія ўсталююць маладыя людзі на дадзеным форуме, добра паўплываюць на прасоўванне Беларусі на міжнароднай арэне. «Зараз робіцца многае, каб Беларусь ва ўсім свеце асацыяваліся з краінай міру і добрасуседства. Беларуская моладзь на XIX Сусветным фестывалі выступае ў ролі паслоў міру, якія раскажуць пра нас, нашу культуру і перакананні на ўвесь свет», — рэзюмаваў Андрэй Белякоў.

XIX Сусветны фестываль моладзі і студэнтаў праходзіць у Сочы з 14 па 22 кастрычніка. На міжнароднай пляцоўцы сабралося каля 20 тысяч маладых людзей з больш за 150 краін свету.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

kryzhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.