Вы тут

Першая кругасветная экспедыцыя накіравалася ў Атлантыку


Судна "Сян'янхун-01" пакінула порт Кейптаўн у ПАР і накіравалася ў Атлантычны акіян, пачаўшы першую кругасветную акіяналагічную комплексную экспедыцыю Кітая, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".


У Атлантычным акіяне пройдуць другі і трэці этапы кругасветнай акіяналагічнай комплекснай экспедыцыі. Згодна з планамі, судна "Сян'янхун-01" правядзе ў паўднёвай частцы Атлантыкі комплексныя даследаванні, уключаючы вывучэнне геалогіі і экалогіі акіяна, акіянічнай цыркуляцыі, акіянскага клімату, а таксама хімічнага складу вады. 

У ходзе першага этапу экспедыцыі, задачы якога ўжо паспяхова выкананы, даследчыкі правялі работы па вывучэнні раней знойдзенага кітайскімі навукоўцамі глыбакаводнага ўчастка ў цэнтральнай частцы Індыйскага акіяна з незвычайна багатым утрыманнем рэдказямельных элементаў. Адначасова з гэтым праводзіліся комплексныя даследаванні навакольнага асяроддзя і клімату. 

Першае кругасветнае акіяналагічная комплексная экспедыцыя Кітая з'яўляецца першай у краіне падобнай экспедыцыяй, якая спалучае акіяналагічныя і палярныя даследаванні. Судна "Сян'янхун-01", якое выйшла з Ціндаа 28 жніўня, упершыню выконвае задачы акіяналагічных і палярных даследаванняў. Чакаецца, што судна вернецца ў Ціндаа 15 мая 2018 года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.