У Пекіне 18 кастрычніка адкрыўся XIX Усекітайскі з'езд КПК, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".
Палітбюро ЦК КПК падкрэслівае, што з'езд стане «выключным сходам, які пройдзе ў вырашальны перыяд усебаковага будаўніцтва сярэднезаможнага грамадства і ключавы перыяд развіцця сацыялізму з кітайскай спецыфікай». На з'ездзе будуць абраныя новыя склады ЦК КПК і Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны. Для ўдзелу ў з'ездзе выбрана 2287 дэлегатаў, якія прадстаўляюць больш чым 89 млн членаў Кампартыі Кітая.
У краіне і асабліва ў сталіцы распачатыя меры па забеспячэнню бяспекі і стабільнасці. Як адзначаюць эксперты, лідарства Кітая ў свеце з'яўляецца самым прыкметным дасягненнем, а эканамічныя перспектывы гэтай краіны вельмі пазітыўныя.
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.