Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №376 «Аб мерах па ўдасканаленні кантрольнай (нагляднай) дзейнасці».
Дакумент выдадзены ў мэтах мінімізацыі ўмяшання кантралёраў у гаспадарчую дзейнасць суб'ектаў прадпрымальніцтва, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Прадугледжваецца зрушэнне акцэнту ў дзейнасці кантралёраў на прафілактычную работу, пашырэнне прымянення замест праверак мерапрыемстваў тэхнічнага (тэхналагічнага, праверачнага) характару, па выніках якіх меры адказнасці прымяняцца не будуць, калі суб'ект ліквідуе выяўленыя парушэнні.
У дакуменце закладзены адыход ад сістэмы планавых праверак, у рамках якой наведаць суб'ект гаспадарання можна нават пры адсутнасці парушэнняў з яго боку або без іншых важкіх прычын. Замест планавых прапануецца ажыццяўляць выбарачныя праверкі, правядзенне якіх у дачыненні да прадпрыемства магчыма толькі пры наяўнасці комплексу падстаў. Напрыклад, выяўленне неаднаразовых парушэнняў, вынікі аналізу чэк-ліста.
Скарачаюцца падставы для прызначэння пазапланавых праверак. Пры гэтым у ходзе пазапланавай праверкі падлягаюць вывучэнню толькі выяўленыя ў дачыненні да канкрэтных суб'ектаў факты і абставіны, якія паслужылі прычынай для прызначэння дадзенай пазапланавай праверкі.
Выключаецца магчымасць даваць даручэнні на правядзенне праверкі па матэрыялах праваахоўных органаў, якія знаходзяцца ў вытворчасці. Праверкі будуць праводзіцца толькі па заведзенай крымінальнай справе.
Таксама выключаецца магчымасць вынясення кантралёрам прадпісання аб прыпыненні дзейнасці праверанага суб'екта, яго цэхаў, абсталявання, вытворчасці. Прыпыняць сваю дзейнасць ці не, будзе вырашаць выключна кіраўнік прадпрыемства на падставе рэкамендацый правяраючых. Але пры гэтым за свае дзеянні, звязаныя з ліквідацыяй выяўленых парушэнняў, кіраўнік будзе несці ўсю паўнату адказнасці (аж да крымінальнай).
Устанаўліваецца адміністрацыйная адказнасць кантралёраў за здзяйсненне грубых парушэнняў пры правядзенні праверак (неўнясенне запісу аб правядзенні праверкі ў кнігу ўліку праверак, адсутнасць падстаў для правядзення праверкі і іншае). За здзяйсненне падобных дзеянняў прадугледжваецца накладанне на службовую асобу кантралюючага (нагляднага) органа штрафу да 30 базавых велічынь.
Пры Камітэце дзяржаўнага кантролю прадугледжваецца стварэнне Міжведамаснага савета па кантрольнай (нагляднай) дзейнасці, асноўнай задачай якога будзе аналіз стану кантрольнай (нагляднай) дзейнасці ў краіне. Пры выяўленні негатыўных тэндэнцый у працы кантралюючых органаў Міжведамасны савет будзе ўпаўнаважаны выносіць рэкамендацыі аб ліквідацыі парушэнняў. У выпадку, калі гэтыя рэкамендацыі не будуць выкананы кантралюючымі органамі, адпаведная інфармацыя будзе даводзіцца да ведама ўрада і кіраўніка дзяржавы.
Рэфармуецца сістэма ведамаснага кантролю з пераарыентацыяй дадзеных службаў на правядзенне аналізу (аўдыту) і прыняцце мер па павышэнні эфектыўнасці дзейнасці прадпрыемства. Па сутнасці, гэтыя службы стануць для дзяржаўных органаў, уключаючы выканкамы, інструментамі рэалізацыі паўнамоцтваў уласніка для забеспячэння эфектыўнасці работы падначаленых арганізацый.
Будзе таксама аптымізаваны пералік кантралюючых (наглядных) органаў і сфер іх дзейнасці, у выніку якой паўнамоцтвы на правядзенне праверак страцяць трэць кантралёраў, а колькасць сфер кантрольнай (нагляднай) дзейнасці скароціцца амаль удвая.
Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі імідж настаўніка, усебаковае развіццё студэнтаў педагагічных ВНУ і новыя праекты.
Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.