Вы тут

З думкай аб партыі


На пасяджэнні Рэспубліканскага савета Грамадскага аб'яднання «Белая Русь» было заяўлена пра неабходнасць стварэння ініцыятыўнай групы па разглядзе пытанняў аб пераходзе на партыйную сістэму.


Удзельнікі пасяджэння азнаёміліся са справаздачай Рэспубліканскага савета аб рабоце, якую здзейсніла арганізацыя за пяць гадоў. Асобна была агаворана новая рэдакцыя Статута і Праграмы аб'яднання.

Завяршальная частка сустрэчы была прысвечана планам падрыхтоўкі і ўдзелу арганізацыйных структур у выбарчай кампаніі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.

Як адзначыў старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання Аляксандр Радзькоў, «Белая Русь» возьме ўдзел ва ўсіх этапах выбарчай кампаніі. Акрамя таго, што арганізацыя падтрымае сваіх членаў, якія хочуць стаць дэпутатамі, аб'яднанне вылучыць уласных прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі. Членамі «Белай Русі» будзе арганізавана назіранне за ходам выбараў, а таксама рэалізавана інфармацыйная работа, мэта якой — расказаць пра функцыі мясцовых Саветаў, пра іх ролю ў грамадскім жыцці Беларусі.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.