Вы тут

У Беларусі вызначыліся з формай для алімпійцаў


Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з узорамі параднай формы беларускіх спартсменаў для выступлення на зімовых Алімпійскіх гульнях. Нагадаем, яны пройдуць у карэйскім Пхёнчхане ў лютым 2018 года. Былі прадстаўлены дзве канцэпцыі.


Фота: БЕЛТА

Аўтар першай — дызайнер Людміла Лабкова з канцэрна «Беллегпрам». Яе работа — гэта камплекты набораў мужчынскага і жаночага адзення, выкананыя ў светла-шэрых колерах з акцэнтам на чырвоныя аксесуары — сумкі, абутак, рамяні, гузікі.

Аўтар другой — Юлія Латушкіна, што працавала сумесна са швейным атэлье пры Галоўным гаспадарчым упраўленні Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта. Яе мадэлі — больш дзелавыя, выкананыя ў чорных і чырвоных колерах. Дарэчы, менавіта Юлія Латушкіна распрацавала форму нашых алімпійцаў для гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра.

Аляксандру Лукашэнку спадабаліся абедзве канцэпцыі, але перавага была аддадзена першай — як больш зручнай для спартсменаў. Тым не менш Прэзідэнт зрабіў распараджэнне аб масавым пашыве абодвух варыянтаў адзення — у хуткім часе касцюмы паступяць ва ўсе буйныя ўнівермагі краіны і стануць даступныя любому ахвотнаму іх набыць.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

У тэму

Людміла Лабкова, галоўны дызайнер «Беллегпрама»:

— Я ўзяла арнамент, які сімвалізуе маці, — абярэг. І дадала туды элементы, што сімвалізуюць удачу, поспех і ўраджайнасць. Арнаменты ў беларускай культуры маюць вельмі выразнае значэнне.

Загаловак у газеце: «Прыманіць» удачу

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.