Вы тут

Адвязаць рост заробкаў ад прадукцыйнасці працы


Прапануюць прафсаюзы ў асобных выпадках.

Ініцыятыва ўдасканаліць пастанову Саўміна №744 «Аб аплаце працы работнікаў» была агучана на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях. Як лічыць намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Алена МАНКЕВІЧ, на пэўным этапе развіцця эканомікі закон выканаў сваю функцыю па стрымліванні неабгрунтаванага росту заработнай платы, а сёння ўжо часта запавольвае развіццё прадпрыемстваў і рост заробкаў.


Спецыяліст тлумачыць, што на фактары, ад якіх залежыць выручка прадпрыемстваў, большасць добрасумленных работнікаў аб'ектыўна не могуць паўплываць у сілу сваіх службовых абавязкаў. А значыць у іх няма стымулу дасягаць максімальных вынікаў. Пастанова не ўлічвае і працэсаў мадэрнізацыі, калі для апрабацыі новых установак людзі прыняты ўжо сёння, а выхад гэтых установак на поўную моц з выпускам гатовай прадукцыі плануецца толькі праз пару гадоў. Сезоннасць работы прадпрыемстваў, іх рэнтабельнасць таксама не прымалася да ведама.

Яшчэ адзін важны момант. Для прыватных арганізацый нормы пастановы №744 носяць рэкамендацыйны характар — гэта стварае няроўныя ўмовы аплаты працы работнікаў дзяржаўнага і недзяржаўнага сектараў эканомікі.

— Праблемныя пытанні суадносін росту прадукцыйнасці працы і заробкаў агульнага характару, а таксама пытанні пашырэння пераліку паказчыкаў, якія ўлічваюцца пры ацэнцы эфектыўнасці работы прадпрыемстваў (напрыклад, наяўнасць прыбытку і рэнтабельнасці), павінны быць вырашаны на ўзроўні самой пастановы, — адзначыла Алена Манкевіч. — Акрамя таго, з улікам занадта шырокага спектра асаблівасцяў вытворчасці прапануем даць магчымасць профільным прадпрыемствам ці канцэрнам самастойна вызначаць паказчыкі, парадак і ўмовы для разліку прадукцыйнасці працы.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubnеuskауа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».