Вы тут

Сі Цзіньпін: Мы блізкія да адраджэння кітайскай нацыі


У сваім выступленні на XIX з'ездзе КПК старшыня КНР Сі Цзіньпін заявіў аб уступленні сацыялізму з кітайскай спецыфікай ў новую эпоху і пра пачатак "новага паходу" да ўсебаковай пабудовы мадэрнізаванай сацыялістычнай дзяржавы, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"


"Перыяд пачынаючы з XIX з'езда і да адкрыцця наступнага з'езду партыі - важны пераходны гістарычны перыяд, падчас яго мы павінны як цалкам пабудаваць сярэднезаможнае грамадства - гэта значыць ажыццявіць мэту, прызначаную да стогадовага юбілею КПК, так і на ўздыме пачаць "новы паход" да мэты, вызначанай да стагоддзя КНР, - усебаковай пабудове мадэрнізаванай  сацыялістычнай дзяржавы", - адзначалася ў дакладзе старшыні КНР. Упершыню Сі Цзіньпін выклаў стратэгію фарміравання такой дзяржавы пасля выканання задачы поўнай пабудовы грамадства "сяакан" у 2020 годзе. Яна з'яўляецца "двухкрокавай": за 2020-2035 гг. намечана "у асноўным ажыццявіць сацыялістычную мадэрнізацыю", Кітай павінен "падняцца да ўзроўню краін-лідараў інавацыйнага тыпу"; а за наступныя 15 гадоў, гэта значыць да сярэдзіны стагоддзя, плануецца ператварыць КНР "у багатую і магутную, дэмакратычную і цывілізаваную, гарманічную і выдатную мадэрнізаваную сацыялістычную дзяржаву".

Кітай па сукупнай нацыянальнай моцы і міжнароднаму ўплыву павінен апынуцца ў ліку краін-лідараў, у краіне "ў асноўным будзе дасягнута ўсеагульная заможнасць". Такім чынам да мэты "у асноўным ажыццявіць мадэрнізацыю", дасягненне якой было раней намечана на сярэдзіну ХХІ стагоддзя, Кітай прыходзіць датэрмінова. Кіраўніцтва да дзеяння пры ажыццяўленні партыяй і народам вялікага адраджэння кітайскай нацыі - так ахарактарызаваў Сі Цзіньпін ідэі пра сацыялізм з кітайскай спецыфікай новай эпохі, падрабязна спыняючыся на іх падчас выступлення. Адзначаецца, у прыватнасці, што асноўная супярэчнасць кітайскага грамадства ў новую эпоху - гэта супярэчнасць паміж пастаянна растучымі патрэбамі народа і нераўнамернасцю,т непаўнатой развіцця. І тыя меры, пра ўзгадваў Сі Цзіньпін, - стварэнне сучаснай эканамічнай сістэмы, развіццё дэмакратыі, стымуляванне культурнага росквіту, паляпшэнне жыцця народа, пабудова прыгожага Кітая - сведчаць, што для КПК, кіруючай ўжо 68-ы год і якая налічвае 89 млн членаў, нязменнай мэтай з'яўляецца паляпшэнне дабрабыту насельніцтва. 

Як адзначыў старшыня КНР, каб кіраваць буйной сацыялістычнай краінай з насельніцтвам звыш 1,3 млрд чалавек, "партыя павінна быць не толькі палітычна непахіснай, але і павінна авалодаць мастацтвам кіравання дзяржавай". Таксама Сі Цзіньпін заклікаў "узмацніць барацьбу з карупцыяй". "Сёння мы, як ніколі ў гісторыі, блізкія да ажыццяўлення нашай мэты - вялікаму адраджэнню кітайскай нацыі, і як ніколі раней ўпэўненыя ў нашай здольнасці рэалізаваць гэтую мэту", - адзначыў сташыня КНР. Але вялікае нацыянальнае адраджэнне - "зусім не лёгкая справа, не святочнае шэсце, для яго ажыццяўлення партыя павінна быць гатовая прыкласці насамрэч тытанічныя намаганні", - падкрэсліў Сі Цзіньпін.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».