Вы тут

Дзе шукаць работу?


Агульнагарадскі кірмаш вакансій пройдзе ў сталіцы 24 кастрычніка.


Даведацца пра вакансіі можна будзе ў аўторак з 10.00 да 13.00 гадзін у Палацы культуры чыгуначнікаў (вуліца Чкалава, 7). У праграме — кансультацыі па пытаннях заканадаўства аб занятасці насельніцтва, стратэгіі пошуку работы. Будуць арганізаваны секцыі па прафарыентацыі і навучанні беспрацоўных, прадпрымальніцкай дзейнасці і працаўладкаванні інвалідаў.

Агульнагарадскія кірмашы вакансій у Мінску праходзяць двойчы на год — восенню і вясной. Мінулым разам мерапрыемства наведала больш за пяць тысяч чалавек. Удзельнічала 90 прадпрыемстваў, якія прадставілі каля 2,5 тысячы вакансій у розных сферах — будаўніцтве, гандлі, прамысловасці, адукацыі, ахове здароўя.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

lubnеuskауа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Што трэба ведаць тым, хто адпачывае каля вадаёмаў

Нават пры наяўнасці на пляжы ратавальнай станцыі не варта грэбаваць элементарнымі правіламі бяспекі. 

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.