Вы тут

Беларусь і Індыя падпісалі сумесны план мерапрыемстваў


Міністр адукацыі Беларусі Ігар Карпенка і начальнік упраўлення міністэрства па справах моладзі і спорту Індыі Асіт Сінгх падпісалі сумесны план мерапрыемстваў двух міністэрстваў у сферы дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі на 2018-2019 гады.     


Сустрэча адбылася падчас XIX сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў.

Перад афіцыйнай часткай мерапрыемства Ігар Карпенка прадставіў індыйскім партнёрам беларускі стэнд на выставе фестывалю, пазнаёміў іх з дасягненнямі Беларусі ў галіне навукі, эканомікі, турызму, маладзёжнай палітыцы. Міністр адукацыі нагадаў, што падчас візіту Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ў Індыю, які адбыўся ў верасні, быў падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Міністэрствам адукацыі Беларусі і Міністэрствам па справах моладзі і спорту Індыі па пытаннях супрацоўніцтва ў галіне маладзёжнай палітыкі.

«Каб рэалізаваць гэты дакумент, Міністэрства адукацыі распрацавала і накіравала ў адрас зацікаўленых бакоў Індыі ў канцы верасня сёлета сумесны план мерапрыемстваў у сферы дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. Мы дамовіліся, што ў рамках фестывалю ў Сочы мы падрыхтуем агульную праграму работы ў гэтай галіне і напоўнім яе канкрэтнымі мерапрыемствамі. Мяне радуе, што мы вельмі плённа папрацавалі і праз месяц ужо гатовыя да падпісання такога дакумента», — падкрэсліў Ігар Карпенка. Ён таксама нагадаў, што ў дзвюх краін традыцыйна складваліся добрыя адносіны яшчэ з часоў СССР. Паводле яго слоў, у Беларусі вельмі зацікаўлены ў развіцці двухбаковых адносін па ўсіх магчымых напрамках.

У сваю чаргу Асіт Сінгх адзначыў, што Беларусь і Індыя прайшлі доўгі шлях у фармаванні добрых ўзаемавыгадных адносін, і тое, што падпісваецца гэты дакумент на палях сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў, павінна ўмацаваць ўзаемадзеянне дзвюх краін.

Таксама Ігар Карпенка расказаў індыйскім калегам, што праінфармаваў міністра спорту і турызму аб дамоўленасці па падпісанні мемарандума аб узаемадзеянні ў галіне спорту. «Наша міністэрства выказала гатоўнасць гэта зрабіць. У бліжэйшы час мы гатовыя разам з вамі адпрацаваць усе пункты гэтага дакумента і дамовіцца па арганізацыі яго падпісання», — адзначыў міністр адукацыі.

 У сваю чаргу Асіт Сінгх сказаў, што пасля таго як адбудуцца неабходныя кансультацыі і будуць адпрацаваны некаторыя дэталі, індыйскі бок будзе гатовы да падпісання.

Сумесны план мерапрыемстваў у галіне маладзёжнай палітыкі прадугледжвае арганізацыю міжнароднага форуму спецыялістаў па працы з моладдзю «Маладзёжнае супрацоўніцтва», тэлемост «Узаемадзеянне моладзі Беларусі і Індыі», міжнародны форум сельскай моладзі, удзел маладзёжнай дэлегацыі Індыі ў мерапрыемствах у рамках свята «Маладзёжная сталіца» у нашай краіне.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Kryzhevich@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.