Вы тут

ВУП Кітая павялічыўся на 6,9 працэнта


Такі рост зафіксаваны сёлета ў першыя тры кварталы.


Па папярэдніх падліках, сёлета ў першыя тры кварталы ВУП Кітая вырас на 6,9 працэнта ў параўнанні з тым жа перыядам мінулага года, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

У прыватнасці, рост ВУП у трэцім квартале склаў 6,8 працэнта. Пра гэта паведаміла Дзяржаўнае статыстычнае ўпраўленне КНР. Паводле дадзеных, у студзені-верасні дабаўленая вартасць, створаная асноўнымі прамысловымі прадпрыемствамі краіны, павялічылася на 6,7 працэнта ў гадавым вылічэнні, пры гэтым тэмпы росту былі на 0,7 працэнтнага пункта вышэй у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года. Вытворчы індэкс у сферы паслуг падняўся на 8,3 працэнта, тэмпы росту былі на 0,2 працэнтнага пункта вышэй у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года. 

У першыя 9 месяцаў аб'ём капіталаўкладанняў у асноўныя фонды Кітая вырас на 7,5 працэнта, тэмы росту апынуліся на 0,7 працэнтнага пункта ніжэй, чым у той жа перыяд 2016 года. Аб'ём рознічнага гандлю спажывецкімі таварамі павысіўся на 10,4 працэнта. У прыватнасці, аб'ём рознічных продажаў праз інтэрнэт вырас на 34,2 працэнта. Агульны аб'ём экспарту і імпарту краіны павялічыўся на 16,6 проц. Статыстычныя дадзеныя таксама сведчаць, што ў першыя тры кварталы каэфіцыент эксплуатацыі прамысловых вытворчых магутнасцяў Кітая склаў 76,6 працэнта, што на 3,5 працэнтнага пункта вышэй у параўнанні з тым жа перыядам 2016 года.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.