Вы тут

Пад Маладзечнам паранены нажніцамі мужчына трапіў пад колы хуткай


Незвычайная гісторыя адбылася пад Маладзечнам: паранены ў грудзіну нажніцамі мужчына трапіў пад колы хуткай дапамогі.


Па інфармацыі АДАІ Маладзечанскага РАУС, усё адбылося ранкам каля 8.20. Брыгада хуткай дапамогі ехала па дарозе Мінск—Маладзечна—Нарач на выклік у вёску Краснае. Калі аўтамабіль рухаўся ў крайняй левай паласе ў вёсцы Крыніца, кіроўца ўбачыў мужчыну, які выбег з правага боку, пасля чаго пачуў удар аб шкло правых пярэдніх дзвярэй. Як аказалася, пад колы трапіў мужчына 1987 года нараджэння, які пражываў у доме побач з месцам здарэння. А перадгісторыя таго, што адбылося, такая. Напярэдадні, як высветлілася, пацярпелы з сястрой ужывалі алкаголь, мужчына лёг спаць каля трох гадзін ночы. Каля васьмі раніцы ён прачнуўся ад таго, што сястра яго будзіла. Але вырашыў зрабіць выгляд, быццам нічога не чуе. І раптам адчуў рэзкі боль у грудзіне — сястра... уваткнула ў яе нажніцы. Мужчына выбег на гук сірэны машыны хуткай дапамогі, якая праязджала міма. І трапіў пад колы. У выніку грамадзяніна шпіталізавалі ў хірургічнае аддзяленне Маладзечанскай цэнтральнай раённай бальніцы №1. Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Нажніцы ад сястры ў грудзі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.