Вы тут

Устанавіць дэнтальныя імплантаты можна не ўсім


Прычынай таму, часцей за ўсё, з'яўляецца дэфіцыт касцявой тканкі. Курэнне і дрэнная гігіена ротавай поласці адносяцца да асноўных проціпаказанняў.


У стаматалогіі сёння вылучаюць імплантацыю адна- і двухэтапную.

Двухэтапныя імплантаты — класічныя — найбольш распаўсюджаныя. Сам імплантат, які замяшчае корань зуба і размяшчаецца ў касцявую тканку, знешне падобны на вінт, мае складаную структуру і падбіраецца індывідуальна. Сучасныя дэнтальныя імплантаты вырабляюцца з высакаякаснага сплаву тытану, які валодае найбольш высокай біялагічнай сумяшчальнасцю з нашым арганізмам. Знешняя частка імплантата — абатмент — гэта тая частка, што знаходзіцца над дзясной, на яе мацуецца зубная каронка. Устаноўка абатмента ажыццяўляецца праз 4—6 месяцаў пасля ўстаноўкі ўнутрыкасцявой часткі або непасрэдна пасля ўжыўлення імплантата. Зубная каронка — бачная частка канструкцыі — штучны зуб, які фіксуецца на абатмент і выглядае як сапраўдны.

Аднаэтапныя імплантаты адрозніваюцца тым, што канструкцыя імплантат-абатмент ад самага пачатку адзіная, што дазваляе скараціць час лячэння. Нагрузка на імплантат каронкай адбываецца праз 3—5 дзён.

— Перавагай усіх методык імплантацыі з'яўляецца магчымасць замяніць дэфект зубнога шэрагу без выкарыстання «суседніх» зубоў, няма неабходнасці іх «абпільваць» і выкарыстоўваць у якасці апоры пад мостападобны пратэз, — адзначае загадчыца стаматалагічнага платнага аддзялення 4-й гарадской клінічнай стаматалагічнай паліклінікі г. Мінска Алена ВЯЧЭРСКАЯ. — Імплантацыя дапамагае пацыентам з поўнасцю бяззубай сківіцай і дае магчымасць пратэзавання здымнымі або няздымнымі канструкцыямі. Ужыўленне ў касцявую тканку сківіцы імплантатаў папярэджвае страту косці там, дзе няма зуба, бо косць без адпаведнай нагрузкі пачынае хутка змяншацца.

Магчымасць правядзення дэнтальнай імплантацыі вызначае спецыяліст-стаматолаг пасля агляду ротавай поласці, правядзення рэнтгеналагічнага даследавання, атрымання вынікаў аналізаў.

Тэрмін службы імплантатаў розны — ад некалькіх гадоў да 10—25 у залежнасці ад стану здароўя, гігіены ротавай поласці, выканання рэкамендацый урача.

Святлана Барысенка

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Імплантацыя... не для ўсіх

Выбар рэдакцыі

Культура

Някніжны свет? Якія задачы стаяць перад сучаснай літаратурай

Някніжны свет? Якія задачы стаяць перад сучаснай літаратурай

Сімпозіум літаратараў, які традыцыйна ладзіцца ў рамках Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу і збірае пісьменнікаў, кнігавыдаўцоў, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі з розных краін, сёлета меў незвычайную назву «Пісьменнік і час. Някніжны свет».

Грамадства

«Абеліскі параненай зямлі». Без шанцу на глыток паветра

«Абеліскі параненай зямлі». Без шанцу на глыток паветра

Відэакадры масавага забойства пацыентаў у магілёўскай псіхіятрычнай бальніцы фігуравалі ў абвінавачванні супраць фашыстаў на Нюрнбергскім працэсе.

Калейдаскоп

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ці ведаеце вы родную мову? Самы час праверыць!

Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.