Вы тут

Удзельнікі фестывалю моладзі ад нашай краіны вярнуліся з Сочы


Удзельнікі ХІХ Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў ад нашай краіны вярнуліся з Сочы. Яны паспелі атрымаць асалоду ад атмасферы мерапрыемства, паўдзельнічаць у міжнародных дэбатах на тэмы, якія хвалююць увесь свет, прайсці праз вялікую колькасць сяброўскіх спартыўных спаборніцтваў. Але таксама яны змаглі паказаць усім сваю краіну, яе дасягненні ў сферах эканомікі, маладзёжнай палітыкі і высокіх тэхналогій. Варта таксама адзначыць, што асаблівае месца на беларускай выставе было нададзена прэзентацыі Еўрагульняў-2019, якія адбудуцца ў Мінску.


Кіраўнік дэлегацыі міністр адукацыі Ігар КАРПЕНКА звярнуў увагу журналістаў яшчэ і на тое, што прадстаўнікі БРСМ падчас фестывалю правялі адкрыты дыялог на тэму «Моладзь за мір і добрасуседства». Гэты форум наведалі прадстаўнікі многіх замежных дэлегацый. У ходзе размовы ўсе ўдзельнікі выказалі сваю заклапочанасць вялікай колькасцю ўзброеных канфліктаў ва ўсім свеце. «Усе маладыя людзі сышліся ў меркаванні, што перамоўная пляцоўка для новага Хельсінкскага працэсу сапраўды патрэбна для таго, каб абмеркаваць пытанні мірнага суіснавання паміж краінамі, іх перспектыўнага ўзаемадзеяння», — адзначыў Ігар Карпенка. Акрамя таго, па словах міністра адукацыі, удзельнікі з беларускага боку праяўлялі вялікую актыўнасць на многіх пляцоўках фестывалю. Таксама былі праведзены шэраг двухбаковых сустрэч і перамовы з кіраўніцтвам профільных міністэрстваў Кубы, Індыі, Калінінградскай вобласці Расіі. «Трэба падзякаваць нашым дэлегатам — яны добра падрыхтаваліся да мерапрыемства», — рэзюмаваў Ігар Карпенка.

Беларуская выстава відавочна адрознівалася па сваіх памерах і размаху ад многіх іншых экспанентаў мерапрыемства. Яе афармленне ў нацыянальным стылі сапраўды прыцягвала погляды тысяч людзей. Усе госці змаглі даведацца тут аб нацыянальных беларускіх традыцыях, дасягненнях краіны ў адукацыі, аб яе турыстычным патэнцыяле.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Фота Белта

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».