Вы тут

Ім да ўсяго сягоння справа ёсць


Якія пытанні абмяркоўваюцца на мерапрыемствах «Белай Русі» ў рэгіёнах перад з'ездам?

Напярэдадні чарговага з'езда Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь», што павінен прайсці ў наступным месяцы, абласныя арганізацыі збіраюць круглыя сталы, праводзяць сустрэчы, канферэнцыі, на якіх закранаюцца самыя розныя тэмы — пачынаючы ад унутранага ладу краіны да яе міжнароднай палітыкі. Мы звярнуліся да кіраўніцтва абласных арганізацый грамадскага аб'яднання, каб высветліць, якія аспекты абмяркоўваюцца найбольш сур'ёзна, а якія ў перспектыве могуць быць паднятыя на будучым з'ездзе.


Намеснік старшыні Брэсцкай абласной арганізацыі Васіль ЛАШЧ:

— Галоўныя пытанні — гэта адносіны з Расіяй, Еўрасаюзам, а таксама аспект тэрарызму. Акрамя таго, мы актыўна абмяркоўваем сацыяльную палітыку дзяржавы, праблему сацыяльнага ўтрыманства. Магчымасць працаўладкавання моладзі па спецыяльнасці і атрыманне годнай заработнай платы — гэта моманты, якія цікавяць усіх, не толькі членаў «Белай Русі». Беларусь — высокаадукаваная інтэлектуальная краіна, і ў гэтай сувязі нас хвалюе адток моладзі з высокімі баламі атэстатаў, якія паступаюць у ВНУ Расіі, Літвы, Польшчы, дзе іх прымаюць без цэнтралізаванага тэсціравання. У гэтай сувязі гучалі прапановы вызначыць бал атэстата, які б дазваляў не праходзіць цэнтралізаванае тэсціраванне або праходзіць яго толькі па профільным прадмеце. Вядома, найважнейшай тэмай нашых сустрэч на абласным узроўні стала развіццё «Белай Русі» як грамадска-палітычнай арганізацыі і яе роля ў кансалідацыі беларускага грамадства.

Намеснік старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі Святлана ВАРАНІЦА:

— Найбольш «папулярныя» моманты ў нас — гэта стварэнне сістэмы падбору і выхавання кадраў. Сур'ёзнае абмеркаванне выклікала пытанне аб формах дзейнасці маладзёжнага парламента. У ходзе правядзення раённых і абласной канферэнцый было вызначана, што трэба зрабіць акцэнт на ўзмацненні ролі пярвічных арганізацый, актывізацыі іх дзейнасці ў залежнасці ад прыналежнасці да галін. Мы лічым, што найважнейшая задача абласной арганізацыі — гэта далейшае ажыццяўленне яе кансалідуючай ролі па рэалізацыі праграмных рашэнняў дзяржавы. Сур'ёзнай задачай нашай арганізацыі з'яўляецца забеспячэнне актыўнага ўдзелу яе членаў у будучых выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў. Дарэчы, як заснавальнік «Белай Русі» Гродзенская абласная арганізацыя лічыць, што ў цэлым аб'яднанне гатова і можа быць пераўтворана ў палітычную партыю.

Намеснік старшыні Магілёўскай абласной арганізацыі Барыс ЗІНКЕВІЧ:

— Па выніках круглых сталоў на падставе тых аспектаў, якія цікавяць нашых членаў больш за ўсё, мы распрацавалі рэкамендацыі ў праект праграмы арганізацыі. Так, сумесна з БРСМ, Беларускім саветам ветэранаў, Фондам міру мы прапануем прымаць актыўны ўдзел у павышэнні матывацыі да самаразвіцця і працоўнай дзейнасці навучэнцаў і рабочай моладзі. Асаблівая ўвага павінна ўдзяляцца патрыятычнаму выхаванню, фарміраванню грамадзянскай жыццёвай пазіцыі і павышэнню ўзроўню інтэлектуалізацыі падрастаючага пакалення. Акрамя таго, праз маладзёжны парламент пры Саветах дэпутатаў трэба ствараць умовы для рэальнага ўдзелу маладых грамадзян у рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі, фарміраванні прававой і палітычнай культуры грамадзян. Выкарыстоўваючы банк даных для лідараў моладзі, членаў «Белай Русі» і выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў варта прыцягваць у грамадска значныя палітычныя працэсы, дапамагаць хутчэй адаптавацца ў працоўным калектыве. З лепшых можна фарміраваць кадравы рэзерв, рэкамендаваць для вучобы ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце і вылучаць на кіруючую работу.

Намеснік старшыні Гомельскай абласной арганізацыі Наталля МАМРУКОВА:

— Падчас справаздачна-выбарнай канферэнцыі нашай абласной арганізацыі было ўнесена некалькі цікавых прапаноў, якія выклікалі актыўнае абмеркаванне: так, член аналітычнай групы пры Рэспубліканскім Савеце Андрэй Стэльмах падзяліўся сваімі думкамі аб рабоце з моладдзю. Ён прапанаваў прапрацаваць пытанне аб арганізацыі аналітычных клубаў на базе першасных ячэек, у якія будуць уваходзіць 10—15 маладых спецыялістаў розных спецыяльнасцяў і структурных аддзелаў прадпрыемстваў. Ён таксама дадаў, што на базе клубаў можна арганізаваць круглыя сталы для абмеркавання актуальных праблем развіцця саміх прадпрыемстваў або арганізацый, устаноў адукацыі, горада, рэгіёна, праблем моладзі. Адно з «папулярных» пытанняў — гэта кадравы патэнцыял. Неабходна, каб тут на чале арганізацыі стаялі не проста аўтарытэтныя людзі, а кіраўнікі пэўных раённых структур, якія маюць перспектывы росту.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.