Вы тут

Лось парушае беларуска-літоўскую мяжу — відэа


На ўчастку адказнасці пагранічнай заставы «Маладзечанская» на літоўскім напрамку дзяжурны з дапамогай інтэграванай сістэмы аховы граніцы зафіксаваў незвычайнага парушальніка, паведамляе сайт Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.


Нягледзячы на тое, што на асноўных сцежках міграцыі жывёл у сігналізацыйнай сістэме агароджы прадугледжаны спецыяльныя лазы для бесперашкоднага перамяшчэння лясных жыхароў, загароджу на трываласць выпрабоўваў лось. Цару ляснога гушчару тэрмінова спатрэбілася перайсці ў бок суседняй краіны. Не выключна, што «парушальнік без дакументаў» сабраўся на вадапой на бліжэйшую раку Вілія. Менавіта па ёй у гэтым раёне і праходзіць дзяржаўная граніца паміж Беларуссю і Літвой.

Характэрна, што штучны інтэлект інтэграванай сістэмы аховы граніцы прааналізаваў характар пераадолення і не падаў сігнал трывогі на заставу, беспамылкова выключыўшы ўздзеянне чалавека. Смаргонскія пагранічнікі з дапамогай камер сачылі за рашучымі дзеяннямі «парушальніка», для якога двухметровая агароджа не стала сур'ёзнай перашкодай на шляху.

Відэа з парушальнікам набрала на youtube-канале Дзяржпагранкамітэта больш за 70 тысяч праглядаў.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.