Вы тут

Першым праваслаўным храмам прысвячаецца


Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь сёння, 26 кастрычніка, выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Беларуская праваслаўная царква. 1025-годдзе Полацкай епархіі», якая вядзе сваю гісторыю ад заснавання першай на Белай Русі епіскапскай кафедры.


Летапіснае ўпамінанне аб першым праваслаўным полацкім храме — Прасвятой Багародзіцы — датуецца 1007 годам. У сярэдзіне ХІ стагоддзя ў Полацку быў узведзены чацвёрты ў хрысціянскім свеце Сафійскі сабор, адкуль пачала свой праведны шлях праўнучка князя Уладзіміра князёўна Прадслава — святая прападобная Ефрасіння, ігумення Полацкая.

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Беларускай праваслаўнай царквой і Мінскай духоўнай акадэміяй імя свяціцеля Кірылы Тураўскага.

Мастак Таццяна Дольская, дызайн Яўгеніі Бядонік.

У дзень выпуску паштовага блока ў аддзяленні паштовай сувязі №15 горада Полацка праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?